Пінта
Пі́нта — адзінка вымярэння аб'ёму ў сiстэме англiйскiх мер. 1 пiнта прыкладна роўна 0,568 літра.
Акрамя англійскай пінты, існуюць амерыканская вадкая (0,473 л), амерыканская сухая (0,551 л) і метрычная пінты (0,5 л) (апошняя ўжываецца нефармальна).
У цяперашні час ў выніку ўвядзення метрычнай сістэмы мер пінта выкарыстоўваецца ў Вялікабрытаніі толькі ў вымярэнні піва ці сідра, радзей — малака. У Ірландыі ўжываецца толькі пры рознічнай продажы піва або сідра ў барах і пабах, у астатніх выпадках выкарыстоўваецца метрычная пінта.
Раней, да ўвядзення метрычнай сістэмы вымярэння гэтую меру аб'ёму выкарыстоўвалі і ў іншых еўрапейскіх краінах (Францыя, Галандыя).
Спасылкі
правіць- Pints and miles will not disappear due to European Commission proposal (англ.)
- Урывак з БСЭ Архівавана 25 снежня 2011. (руск.)