Сідр
Сідр (фр.: Cidre) — слабаалкагольны напой, як правіла шампанізаваны, атрымоўваюць шляхам збражвання яблычнага соку без дадавання дрожджаў. Звычайныя яблыкі, што ўжываюць у ежу, не падыходзяць для вытворчасці сідра з-за нізкага ўтрымання таніна, пераважна асаблівыя сарты, выведзеныя спецыяльна для гэтай мэты. Моцнасць напою, як правіла, 6-7 аб. %. Мае залацісты альбо зялёны колер і водар яблыкаў. Па ўтрыманні цукру — ад сухога да салодкага.
ЛітаратураПравіць
- Сідр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 370. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.