Аргон
Аргон (лац.: Argonum) Ar — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 18; атамная маса 39,948. Інертны газ. Адкрыты ў 1894 годзе Дж. Рэлеем і У. Рамзаем.
| |||||
Уласцівасці атама | |||||
---|---|---|---|---|---|
Імя, сімвал, нумар | Аргон, 18 |
Газ без колеру і паху. Шчыльнасць 1,7839 кг/м³, тэмпература плаўлення -189,3 °C, тэмпература кіпення -185,9 °C.
Прыродныя крыніцы Правіць
Уваходзіць у склад атмасферы Зямлі (0,93% па аб'ёме).
Прымяненне Правіць
Прамысловы аргон ідзе на стварэнне абарончай атмасферы пры плаўцы, рэзцы і зварцы актыўных металаў для атрымання звышчыстых матэрыялаў для рэактара- і ракетабудаўніцтва.
Выкарыстоўваецца для напаўнення люмінесцэнтных лямпаў, у светлавой рэкламе (сіне-блакітны колер).
Літаратура Правіць
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3. (руск.)
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 29. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
Спасылкі Правіць
- Бердоносов С. С. Аргон(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аргон