Шарль-Мары Відор (фр.: Charles-Marie Widor; 21 лютага 1844, Ліён — 12 сакавіка 1937, Парыж) — французскі арганіст, кампазітар і музычны педагог.

Шарль-Мары Відор
фр.: Charles-Marie Widor
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 лютага 1844(1844-02-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1937(1937-03-12)[2][3][…] (93 гады)
Месца смерці
Краіна
Жонка Mathilde de Montesquiou-Fézensac[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Франсуа Жазеф Фетыс і Jacques-Nicolas Lemmens[d]
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, арганіст, аранжыроўшчык, музычны педагог, музычны крытык, выкладчык універсітэта, настаўнік
Інструменты арган[d]
Жанры опера і сімфонія
Выхаванцы Арцюр Анегер, Аліўе Месіян, Дарыюс Міё, Charles Arnold Tournemire[d], Emil Frey[d], Henri Libert[d], Марсель Дзюпрэ, Laura Netzel[d], Надзя Буланжэ[6], Henri Büsser[d] і Alexander Schreiner[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бацька яго быў арганістам і будаўніком арганаў, сябрам найбуйнейшага арганнага майстра XIX стагоддзя Арыстыда Кавае-Коля, па рэкамендацыі якога Шарль-Мары Відор паступіў у Брусельскую кансерваторыю, дзе вучыўся аргану ў Жака Нікаля Леменса і кампазіцыі ў Франсуа Жазефа Фетыса. Па заканчэнні курса ў 1869 г. быў запрошаны часова заняць пасаду арганіста ў парыжскай царкве Сен-Сюльпіс, наўзамен памерлага Лефебюра-Велі, заставаўся на гэтай пасадзе на працягу 64 гадоў, хоць пастаянны кантракт з ім так і не быў заключаны (у 1934 г. Відора змяніў адзін з найбольш значных яго вучняў, Марсель Дзюпрэ).

З 1890 года Видор быў прафесарам органа, а з 1896 года кампазіцыі ў Парыжскай кансерваторыі. Сярод вучняў Відора былі такія буйныя фігуры французскай і сусветнай музыкі, як Луі В'ерн, Дарыюс Міё, Эдгар Варэз, Альберт Швейцэр, Дзімітрые Куклін.

Зноскі правіць

  1. Charles Marie Jean Widor // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Charles-Marie Widor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Charles-Marie Widor // Brockhaus Enzyklopädie
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. birth certificate
  6. Grove Music OnlineOUP. — ISBN 978-1-56159-263-0doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.03705 Праверана 20 лістапада 2020.