Марсель Дзюпрэ (фр.: Marcel Dupré, 3 мая 1886, Руан — 30 мая 1971, Мёдон) — французскі кампазітар, піяніст і арганіст.

Марсель Дзюпрэ
фр.: Marcel Dupré
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 мая 1886(1886-05-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1971(1971-05-30)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Alexandre Guilmant[d], Шарль-Мары Відор і Louis Diémer[d]
Прафесіі кампазітар, арганіст, педагог
Інструменты арган[d]
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Аліўе Месіян, Henriette Puig-Roget[d], Freddy Balta[d], John Haussermann[d][6], Lila Lalauni[d], Jeanne Joulain[d], Rolande Falcinelli[d], Antoine Reboulot[d], Radie Britain[d][7] і Enrique Jordá[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марсель Дзюпрэ нарадзіўся 3 мая 1886 года ў Руане ў сям’і музыкантаў. Бацька, Альбер Дзюпрэ, быў арганістам. Сам Марсель Дзюпрэ быў вундэркіндам і рана праявіў здольнасці да музыкі. У 1904 годзе паступіў у Парыжскую кансерваторыю па класах фартэпіяна, аргана і кампазіцыі (апошнюю ён вывучаў пад кіраўніцтвам Шарля-Мары Відора). У 1914 годзе ён атрымаў Рымскую прэмію за кантату Psyché, а ў 1926 годзе быў прызначаны прафесарам кансерваторыі і заставаўся на гэтай пасадзе да 1954 года; з 1954 па 1956 год ён быў яе рэктарам. Сярод вучняў Дзюпрэ быў, напрыклад, Аліўе Месіян. У 1934 годзе ён таксама заняў месца арганіста ў Сен-Сюльпіс, якое раней займаў Шарль-Мары Відор, і заставаўся на ім да сваёй смерці ў 1971 годзе.

Дзюпрэ шмат канцэртаваў і знакаміты ў першую чаргу сваім выкананнем арганнай музыкі. Сярод іншага, у 1920 і 1921 гадах ён даў дзве серыі па дзесяць канцэртаў, якія ўключалі ўсе арганныя творы Баха, пры гэтым выканаў іх па памяці.

Творчасць правіць

Марсель Дзюпрэ напісаў 65 твораў, якія лічацца цяжкімі для выканання. Найбольш выкананыя яго творы — раннія, у прыватнасці, тры прэлюдыі і фугі для аргана op. 7 (1912). Першая і трэцяя прэлюдыі з гэтага твора настолькі складаныя, што на працягу некалькіх гадоў ніхто, акрамя самога Дзюпрэ, не мог іх выканаць. Часта яго параўноўваюць з Паганіні, маючы на ўвазе ў першую чаргу складанасць тэхнікі выканання.

Зноскі

  1. а б Marcel Dupre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Marcel Dupré // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article400
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. birth certificate
  6. http://www.worldcat.org/oclc/961388789 Праверана 1 лістапада 2017.
  7. Bailey W. B. Britain, Radie — 2001. — doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.49200