Мёдон

камуна ў Францыі

Мёдон (фр.: Meudon) — камуна ў Францыі, паўднёва-заходні прыгарад Парыжа на паўднёвым беразе Сены ў дэпартаменце О-дэ-Сен. З медонскіх узгоркаў адкрываецца адзін з найлепшых відаў на французскую сталіцу. Насельніцтва — 44 200 жыхароў (2005).

Камуна
Мёдон
фр.: Meudon[1][2][…]
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
Вышыня цэнтра
103 м, 28 м[5] і 179 м[5]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 46 342 чал. (1 студзеня 2021)[7]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
92190[8] і 92360[8]
Афіцыйны сайт
meudon.fr (фр.)
Мёдон на карце Францыі
Мёдон (Францыя)
Мёдон

Мёдон развіваўся вакол рэзідэнцыі Бурбонаў, якую Людовік XIV выбудаваў для свайго сына, «вялікага дафіна». Пасля смерці спадчынніка прастола Мёдонскі палац прыйшоў у заняпад і быў канчаткова знішчаны ў гады франка-прускай вайны. Яго руіны перададзены ў распараджэнне філіяла Парыжскай абсерваторыі. Падобны ж лёс напаткаў і палац Бельвю ў Мёдоне, пабудаваны для маркізы дэ Пампадур каралеўскім архітэктарам Габрыелем.

Зноскі