Азіяцкі слон, або Індыйскі слон (Elephas maximus) — млекакормячае атрада хобатных, адзіны сучасны від роду Азіяцкія сланы (Elephas) і адзін з трох сучасных відаў сямейства слановых.
Азіяцкі слон — другая па велічыні наземная жывёла пасля саваннавага слана. Дзікія азіяцкія сланы занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Індыйскі слон па памерах саступае афрыканскаму саваннаму слану, аднак яго памеры таксама буйныя — старыя самцы дасягаюць масы 5,4 тон[1] пры росце 2,5-3,5 метры.
Арэал фрагментаваны. У дзікім выглядзе азіяцкія сланы сустракаюцца ў Індыі, Паўднёва-Усходняй Азіі. У Кітаі іх усяго каля трохсот, і большасць з іх жыве ў правінцыі Юньнань[2].
Зноскі
- ↑ Nowak, R.M. 1999. Walker’s Mammals of the World. 6th Ed. The Johns Hopkins Univ. Press, Baltimore.
- ↑ Весткі з Кітая