Рудольф фон Альт
Рудольф фон Альт (ням.: Rudolf von Alt; 28 жніўня 1812, Вена — 12 сакавіка 1905, там жа) — аўстрыйскі мастак-акварэліст. Нарадзіўся ў Вене, сын літографа Якаба Альта (1789—1871) і братам мастака Франца фон Альта (1821—1914). Яго поўнае імя Рудольф Рытэр фон Альт, бо ў 1889 годзе ён атрымаў тытул Рытэра (рыцара).
Рудольф фон Альт | |
---|---|
ням.: Rudolf von Alt | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1812[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1905[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jakob Alt[d] |
Альма-матар | |
![]() |
Рудольф Альт навучаўся жывапісу спачатку ў свайго бацькі Якаба Альта, прызнанага мастака-акварэліста, а з 1828 года ў Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў; затым удзельнічаў у падарожжах свайго бацькі. Пасля паездкі ў Верхнюю Італію (1833) Рудольф фон Альт прысвяціў сябе архітэктурна-перспектыўнаму жывапісу. Ствараў пейзажы Венецыі, Неапаля, Вены, Альпаў, гарадоў Ламбардыі, Багеміі, Галіцыі, Далмацыі, Баварыі і Дунайскай вобласці да Пешта, а таксама Расіі. У 1863 годзе ён адправіўся ў Крым, а ў 1867 годзе здзейсніў падарожжа на Сіцылію.
У 1897 годзе па просьбе сваіх сяброў-мастакоў Рудольф фон Альт узначаліў Венскую Сецэсію. Ён таксама выдаваў штомесячны альманах аб’яднання «Ver Sacrum» (лац. «Вясна Свяшчэнная»). Рудольф фон Альт памёр у Вене ў 1905 годзе. Большасць яго карцін захоўваецца ў розных музеях Вены. У 2005—2006 гадах у венскім Галерэі Альберціна прайшла рэтраспектыўная выстава яго твораў.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118502204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Rudolf von Alt
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118502204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Alt, Rudolph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 1. — S. 15.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118502204 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.