Святлана Георгіеўна Мацяўшук

Святлана Георгіеўна Мацяўшук (нар. 5 лютага 1947, Патсдам, ГДР) — беларускі архітэктар.

Святлана Георгіеўна Мацяўшук
Дата нараджэння 5 лютага 1947(1947-02-05) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працавала ў Белбыттэхпраекце, з 1976 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.

ТворчасцьПравіць

Серыя інтэр’ераў прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання (1976), будынкі праектных арганізацый Дзяржбуда БССР (1976, у аўтарскім калектыве), галоўны дыспетчарскі пункт «Белгалоўэнерга» па вул. К. Маркса (1978, у аўтарскім калектыве), карэктоўка і распрацоўка структурнай пабудовы кампазіцыі фасадаў 5- і 9-павярховых блок-секцый базавай серыі 90 для будаўнічых рэгіёнаў БССР (1986).

Сям’яПравіць

У шлюбе з архітэктарам Мікалаем Мацеўшуком.

Зноскі

ЛітаратураПравіць