Мікалай Аляксандравіч Мацяўшук
Мікалай Аляксандравіч Мацяўшук (6 верасня 1944, в. Барсукі, Люблінскае ваяводства, ПНР) — беларускі архітэктар.
Мікалай Аляксандравіч Мацяўшук | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. З 1970 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белбыттэхпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): лазнева-купальныя комплексы па вул. Алтайскай і Машынабудаўнікоў у Мінску (1972) і ў калгасе «Новы быт» Мінскага раёна (1982), грамадска-бытавы комплекс у Навагрудку (1973), станцыя аўтатэхабслугоўвання (1976), ПТВ-9 (1980) у Мінску, трыкатажная фабрыка ў Гродне (1979), комплекснае прадпрыемства ў в. Блонь Мінскага раёна (1980), Дамы быту ў Быхаве (1982), Магілёве, Бабруйску, Рагачове.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1981), двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР за распрацоўку прадпрыемстваў службы побыту для сяла.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Святланай Мацяўшук.
Зноскі
Літаратура
правіць- Матеушук Николай Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)