Будынак «Белэнерга»

Будынак «Белэнерга» — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (дом № 14) і Камсамольскай (дом № 36). Пабудаваны ў 1955 годзе (паводле іншых даных — у 19501952 гг.[1]) па праекце архітэктара Р. Гегарта як будынак галоўнага вытворчага ўпраўлення энергетыкі і электрыфікацыі БССР. У 1988 годзе да будынка прыбудаваны аб’ём галоўнага дыспетчарскага пункта па праекце архітэктараў А. Антонавай і С. Матэвушук.

Славутасць
Будынак «Белэнерга»
53°53′50″ пн. ш. 27°33′24″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі класіцызм[d]
Архітэктар Раман Міхайлавіч Гегарт, Аліса Аляксееўна Антонава і Святлана Георгіеўна Мацяўшук
Будаўніцтва 19501952 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000118шыфр 713Г000118
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цяпер у будынку знаходзяцца «Белэнерга» і Беларускі саюз архітэктараў.

Архітэктура правіць

 
Порцік па вуліцы Карла Маркса
 
План 1-га паверха (без прыбудовы)

Чатырохпавярховы, спачатку Г-падобны ў плане цагляны будынак. У кампазіцыі асноўны акцэнт зроблены на вуглавой частцы. Два крылы, якія сыходзяцца пад вуглом, аб’яднаны магутным круглым аб’ёмам. Падоўжнае крыло, арыентаванае на вуліцу Карла Маркса, мае сіметрычны фасад. Цэнтральная яго частка з галоўным уваходам вылучана на ўзроўні 3—4-га паверхаў шасцікалонным порцікам з франтонам. Бакавыя часткі выступаюць сіметрычнымі рызалітамі, аформленымі па вуглах алмазным рустам. Аконныя праёмы на 1-м, 3-м і 4-м паверхах — прамавугольныя з разнастайнымі абрамленнямі, на 2-м — з паўцыркульнымі імпастамі і арачнай рустоўкай. Фасады завершаны развітым карнізам па мадульёнах. Унутраная планіроўка калідорная. Па восі галоўнага ўвахода размешчаны вестыбюль і светлавая трохмаршавая лесвіца.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць