Шве́лер (ням.: Schweller) — металічная бэлька П-падобнага сячэння.

Папярочны разрэз швелера

Стальныя швелеры атрымліваюць пераважна пракаткай загатоўкі, швелеры з тонкімі бакамі — згінаннем паласы, швелеры з каляровых металаў і сплаваў — прасаваннем з выцісканнем праз фасонную адтуліну. Выпускаюцца швелеры некалькіх дзясяткаў тыпа-памераў; адрозніваюцца па нумарах, якія паказваюць вышыню профілю ў сантыметрах (ад 5 да 40 см), з таўшчынёй сценкі 0,4—1,5 см.

Літаратура правіць