Брэсцкі лядовы палац спорту

«Брэ́сцкі лядо́вы пала́ц спо́рту» — спарткомплекс у горадзе Брэст, размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 151.

Брэсцкі лядовы палац
Brest hockey stadium.JPG
Месцазнаходжанне Беларусь Брэст, Беларусь
Пабудаваны 2000
Архітэктар Валерый Георгіевіч Кескевіч
Хатняя каманда ХК Брэст
Памеры поля 61 х 30 м
Map

Пабудаваны ў 2000 годзе (архіт. В. Кескевіч). Уведзены ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 2000 года. Палац спорту пабудаваны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і з’яўляецца гарадской камунальнай уласнасцю. Арэна служыць хатняй пляцоўкай хакейнага клуба «Брэст», які выступае ў беларускай экстралізе, а таксама базай для дзіцячых хакейных секцый і ДЮСШ.

АрхітэктураПравіць

Агульная плошча складае 10 571 м²: галоўная спартыўная арэна каля 1800 м². Уключае глядзельную залу на 2 тыс. месцаў, лядовае поле (61 х 30 м), галоўны і касавы вестыбюлі, фае, раздзявальні, трэнажорная зала, прэс-цэнтр, адміністрацыйныя і тэхнічныя памяшканні і інш. У палацы праводзяцца навучальна-трэніровачныя заняткі, хакейныя матчы, рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па хакеі з шайбай, фігурным катанню, фехтаванні і інш[1]. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэніса, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. У вольны ад спартыўных мерапрыемстваў час лядовая пляцоўка задзейнічана для правядзення масавых катанняў на каньках.

Разам з Брэсцкім лёгкаатлетычным манежам складае комплекс — Брэсцкае камунальнае культурна-спартыўнае УП «Палац спорту»[1].

Зноскі

  1. а б Брестский ледовый дворец // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць