Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж

Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж — спартыўнае збудаванне ў Брэсце, размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 151. Пабудаваны ў 2003 годзе (архіт. В. Кескевіч).

Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж
Месцазнаходжанне Беларусь Брэст, Беларусь
Пабудаваны 2003
Архітэктар Валерый Георгіевіч Кескевіч
Памеры поля 126×40 м
Map

У 2004 годзе на базе лёгкаатлетычнага манежа заснавана Брэсцкая абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву.

Архітэктура правіць

Крытае збудаванне ўключае глядзельную залу на 1100 месцаў, спартыўная зала (126×40 м) з лёгкаатлетычнымі сектарамі і бегавымі дарожкамі, зал цяжкай атлетыкі, канферэнц-зала, каментатарскія, службовыя памяшканні і інш. Праводзяцца спаборніцтвы міжнароднага і рэспубліканскага узроўняў, навучальна-трэніровачныя заняткі па лёгкай і цяжкай атлетыцы. Разам з Брэсцкім лядовым палацам складае комплекс — Брэсцкае камунальнае культурна-спартыўнае УП «Палац спорту».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць