Яўген Міхайлавіч Кавалеўскі
Яўген Міхайлавіч Кавалеўскі (1946, Мінск — 2008, Мінск) — беларускі архітэктар. Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, член-карэспандэнт МААМ, замежны член РААБН[1].
Яўген Міхайлавіч Кавалеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2008 |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў у 1964 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1964—1965 гадах працаваў у Белдзіпрадары. У 1970 годзе скончыў БПІ. Служыў у Савецкай Арміі. У 1971—1977 гадах працаваў у Белпрампраекце, у 1977—1979 гадах у Галоўным архітэктурна-планіровачным упраўленні Мінгарвыканкама, у 1979—1981 гадах у аддзеле гарадской і дарожнай гаспадаркі Савета Міністраў БССР, у 1981−1984 гадах аддзеле будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, у 1984—1986 гадах ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, у 1986—1989 гадах галоўным архітэктарам Мінска, у 1998—2005 гадах узначальваў Камітэт па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні Мінаблвыканкама, у 2005—2007 гадах у Інстытуце «Белпрампраект»[2].
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1989), Мінскага гарадскога і абласнога Савета народных дэпутатаў[2].
Член КПСС з 1974 года. Член Саюза архітэктараў БССР з 1975 года, старшыня Саюза архітэктараў Беларусі ў 1989—1999 гадах[2]. У 1994—1995 гадах прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў. Член Камітэта Дзяржбуда Беларусі[1].
Творчасць Правіць
Асноўныя працы: рэканструкцыя БелАЗа ў Жодзіне, заводы халадзільнікаў, прамысловых робатаў (1975, у складзе аўтарскага калектыва, спецыяльны дыплом Саюза архітэктараў СССР) і НВА «Гранат» у Мінску[1], Рэчыцкі завод вырабаў з металу (1973—1975)[3], завод аптычнага шкла ў Лідзе[2] (1973—1975)[3], помнік выкладчыкам і студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1969), будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» у Мінску (1970, у складзе аўтарскага калектыва), музей Забайкальскай памежнай акругі ў Чыце (1971)[1], мемарыял у г. Прыаргунску Чыцінскай вобласці (1972)[3], праект пашырэння комплексу будынкаў ЦСУ Беларусі (1974, у складзе аўтарскага калектыва)[1], дэманстрацыйная зала і інжынерны корпус эксперыментальна-канструктарскага бюро мэблі па вул. Апанскага (1974)[3], механічны завод (1978)[3], Курган партызанскай дружбы на граніцы БССР, РСФСР і ЛатвССР (1979)[3], праект міжнароднага бізнес-цэнтра па пр. Машэрава (1990, у складзе аўтарскага калектыва) у Мінску і іншыя[1].
З’яўляўся ініцыятарам і распрацоўшчыкам найважнейшых праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і фарміравання значных горадабудаўнічых комплексаў. Сярод іх праграмы развіцця Мінска і гарадоў Мінскай вобласці, узвядзення Сляпянскай воднай сістэмы, станцый Мінскага метрапалітэна, ансамбля Палаца Рэспублікі, рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска, распрацоўка генеральнага плана горада Мінска. У перыяд працы Кавалеўскага галоўным архітэктарам сталіцы былі прыняты гарадскія праграмы «Жылое асяроддзе» і «Шумазасцерагальныя вокны», працавала «прамая лінія» сувязі з насельніцтвам[1].
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1985)[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Im memoriam Памяти Евгения Михайловича Ковалевского
- ↑ а б в г д Ковалевский Евгений Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г д е Ковалевский Евгений Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура Правіць
- Ковалевский Евгений Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Ковалевский Евгений Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)