Уладзімір Шатон
беларускі мовазнавец, педагог і перакладчык, лацініст
Уладзімір Шатон (1929, Рэчыца — 4 жніўня 2009, Мінск) — беларускі мовазнавец, педагог і перакладчык, лацініст.
Уладзімір Шатон | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 красавіка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 2009 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, мовазнавец |
ТворчасцьПравіць
Вядомы перакладамі «Пахвалы дурасці» Эразма Ратэрдамскага, «Песні пра зубра» Мікалая Гусоўскага (адзіны на сённяшні дзень беларускі пераклад гэтага твора, які захоўвае вершаваны памер арыгінала — элегічны двуверш), трактатаў «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе» і «Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці» Андрэя Волана. Таксама пераклаў чатыры апавяданні Руноскэ Акутагавы[1][2]. У перакладзе У. Шатона на лацінскую мову выйшла паэма «Новая зямля» Якуба Коласа.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- «Галасы з-за небакраю» / Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 896 с. + [24] с.: іл. ISBN 978-985-6740-83-4