Рэчыцкі краязнаўчы музей
Рэчыцкі краязнаўчы музей — музей Рэчыцы. Заснаваны 3 мая 1952 года. Для наведвальнікаў музей быў адкрыты 5 лістапада 1954 года. Фонд у той час налічваў 1000 экспанатаў, экспазіцыя размяшчалася ў адной зале, дзе быў створаны аддзел сацыялістычнага будаўніцтва. У першы год экспазіцыю наведала больш за 40 тысяч чалавек.
Рэчыцкі краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 3 мая 1952 |
Адкрыты | 5 лістапада 1954 |
Месцазнаходжанне | |
Памеры фонду | 30 031 экспанат і 35 053 экспанат |
rechitsa.museum.by/be |
На 01.01.2012 г. — 30031 адзінка захоўвання. Сабраны калекцыі археалогіі, нумізматыкі, фалерыстыкі, жывапісу, прадметаў працы і быту сялян Рэчыцкага краю, беларускай нацыянальнай вопраткі, ткацтва, фатаграфій, дакументаў. У экспазіцыйных залах «Старажытная гісторыя краю», «Рэчыца на мяжы XIX—XX стст.» «Вялікая Айчынная вайна», «Савецкі перыяд і навейшы час», «Нашы землякі», «Этнаграфія» «Прырода краю» прадстаўлены матэрыялы, якія характарызуюць гісторыю Рэчыцкага раёна, пачынаючы з VI тысячагоддзя да н. э. і да сучаснасці.