Анархія (ад ст.-грэч. Ἀναρχία, якое азначае «безуладдзе») можа азначаць наступнае:

  • Адсутнасць заканадаўства і апарата прымусу.
  • Адсутнасць цэнтралізаванага кіравання.
  • Тэарэтычнае сацыяльнае уладкаванне грамадства, у якім адсутнічаюць якія-небудзь кіраўнікі ці групы кіраўнікоў.

У гісторыі вядомыя некалькі прыкладаў, калі рэальную сітуацыю на якой-небудзь тэрыторыі можна было лічыць анархіяй, як правіла, пасля распаду раней існавалых дзяржаў.

Аднак у анархіі ёсць і іншае значэнне. Згодна філасофіі анархізму, анархія — гэта вышэйшая ступень развіцця чалавечага грамадства. Калі зыходзіць з таго, што ўлада — гэта прымус рабіць, каб тое ні было (а таксама заахвочванне і пакаранне за, адпаведна, правільна і няправільна выкананыя абавязкі), то па-сапраўднаму Развіты грамадству яна не патрэбна. У такім выпадку, анархія з’яўляецца не сінонімам слова «Хаас», а сінонімам слова «Стабільнасць».

Гл. таксама правіць