Смутак, таксама Сум, Туга, (састар.: Скруха) — адмоўна афарбаваная эмоцыя. Узнікае ў выпадку значнай нездаволенасці чалавека ў якіх-небудзь аспектах яго жыцця. Паняцце смутку лічыцца процілеглым радасці і блізка па значэнні такім, як сум, туга, засмучэнне, скруха, няшчасце, меланхалія. Часам гэтыя словы лічацца сінонімамі. У клінічным стане смутак пераходзіць у дэпрэсіўныя станы арганізма. Гэта можа пацягнуць за сабой сталыя прыступы меланхаліі, дрэннага настрою, няздольнасць рабіць звычайныя паўсядзённыя справы. У мастацтве смутак нярэдка рабіўся рухавіком, а часам і асноўным філасофскім складнікам твора.

Смутак

Механізм смутку

правіць

Смутак ўзнікае ў выпадку значнай нездаволенасці чалавека ў якіх-небудзь аспектах жыцця. Мэта смутку - матываваць чалавека змяняць становішча да лепшага, дамагацца сваіх мэтаў, ўстараняць нездаволенасць жаданняў: паколькі смутак з'яўляецца непрыемным пачуццём, ён змушае чалавека дзейнічаць, ліквідаваць яго прычыну, каб пазбавіцца ад яго, матывуючы яго, такім чынам, да развіцця і выканання сваіх мэтаў.

Спасылкі

правіць