Тэкіла
Тэкіла (ісп.: Tequila) - моцны ферментаваны алкагольны напой (мескаль), які вырабляецца галоўным чынам у наваколлі Тэкілы, горада на захадзе мексіканскага штата Халіска, у 65 км да паўночным захадзе ад горада Гвадалахара. Вырабляецца з сардцавіны блакітнай агавы (лац. Agáve tequilána, ісп. Agave azul), традыцыйнай для Мексікі расліны сямейства агававых. Тэкіла звычайна ўтрымлівае 38-40% алкаголю.
Існуюць два асноўных тыпа тэкілы: змешаны (mixtos, не менш 51% агававага спірту) і 100% агава.
У продажы тэкіла належыць да адной з пяці катэгорый:
- белая (сярэбраная, plata): празрыстая, не вытрыманая (або вытрыманая менш 2 месяцаў у металічных ці іншых нейтральных ёмістасцях), бутыляваная адразу пасля дыстыляцыі;
- залатая (oro): сумесь белай і вытрыманай тэкілы;
- вытрыманая (reposado): састараная на працягу мінімум 2 месяцаў, але менш за 1 год у дубовых бочках;
- вінтажная (аñejo): вытрымка ад 1 года да 3-х;
- экстра-вытрыманая (еxtra аñejo): вытрыманая больш за 3 гады.