Неба
Неба — прастора над Зямлёй або паверхняй любога іншага астранамічнага аб'екта. У цэлым, небам звычайна называюць панараму, якая адкрываецца пры назіранні з паверхні Зямлі (або іншага астранамічнага аб'екта) у кірунку космасу.
Неба над Зямлёй па-рознаму афарбавана ў розныя перыяды сутак. Днём бясхмарнае неба мае блакітны колер, цёмны над галавой, больш светлы над гарызонтам. Афарбоўка неба абумоўлена рэлееўскім рассейваннем святла на флуктуацыях шчыльнасці паветра. Раніцай і да вечара вобласці над гарызонтам афарбаваны ў ружова-чырвоны колер. Ноччу неба чорнае. На працягу ночы, а часам і днём у бясхмарным небе бачны зямны спадарожнік Месяц і зоркі.
У воблачнае надвор'е неба зацягваюць аблокі. У небе можна назіраць іншыя аптычныя з'явы: вясёлкі, палярнае ззянне, маланкі, пасмы дажджу і г.д. Зорнае неба — сукупнасць свяціл, бачных ноччу на небасхіле.
Міфалогія
правіцьЗдаўна людзі лічылі неба месцам, дзе жывуць багі. Большасць політэістычны рэлігій маюць бога неба, напрыклад Юпітэр у старажытных рымлян быў богам неба і грому. Монатэістычнымі рэлігіі звычайна лічаць неба месцам, дзе размешчаны рай, таму слова «неба» часта ўжываецца як сінонім раю.
Фотагалерэя
правіць-
Звычайнае дзённае неба з аблокамі
-
Бясхмарнае дзённае неба, від з зямлі
-
Неба з навальнічнымі аблокамі
-
Чырвоныя тоны падчас узыходу Сонца
-
Жоўта-аранжавыя тоны ў небе падчас заходу Сонца
-
Начное неба з месяцам і аблокамі
-
Сонечны слуп у Заходняй Вірджыніі.
-
Неба імглістай раніцай
Гл.таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неба
- Выявы дзённага неба Архівавана 15 жніўня 2007.
- Выявы начнога неба Архівавана 19 студзеня 2019.
- Sky Фотагалерэя Архівавана 30 красавіка 2007.
- Чаму неба блакітнае?