Людовік I Банапарт
Людо́вік (Луі́джы, Луі́) Банапа́рт (італ.: Luigi Buonaparte, фр.: Louis Bonaparte; 2 верасня 1778, Аяча, Францыя, — 25 ліпеня 1846, Ліворна, Вялікае герцагства Тасканскае) — адзін з братоў Напалеона I, бацька Напалеона III.
Луі Банапарт фр.: Louis Bonaparte | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
5 чэрвеня 1806 — 1 ліпеня 1810 | |||
(пад імем Людовік I) | |||
Папярэднік | каралеўства створана | ||
Пераемнік | Людовік II Галандскі | ||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, афіцэр, ваенны, пісьменнік, гісторык | ||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||
Нараджэнне | 2 верасня 1778 Аяча, Францыя | ||
Смерць | 25 ліпеня 1846 (67 гадоў) Ліворна, Вялікае герцагства Тасканскае | ||
Пахаванне | Сен-Лё-ла-Фарэ, Францыя | ||
Дынастыя | Дынастыя Банапартаў | ||
Бацька | Карла Буанапартэ | ||
Маці | Летыцыя Рамаліна | ||
Жонка | Гартэнзія Багарнэ | ||
Дзеці | Напалеон III, Napoleon Louis Bonaparte[d] і Napoleon Charles Bonaparte[d] | ||
Ваенная служба | |||
Званне | маршал Францыі[d] | ||
Манаграма | ![]() | ||
Узнагароды | |||
З 5 чэрвеня 1806 па 1 ліпеня 1810 года — кароль васальнага ў адносінах да Французскай імперыі каралеўства Галандыя пад імем Людовіка I (нідэрл.: Lodewijk I van Holland). Быў досыць папулярным сярод галандцаў, дапамагаў народу падчас паводак, вучыў нідэрландскую мову, хоць гаварыў з пацешнымі памылкамі (так, свой тытул ён вымаўляў як нідэрл.: Konijn van 'Olland — «аландскі трус»). У 1808 годзе заснаваў Каралеўскі інстытут навук, літаратуры і вытанчаных мастацтваў (цяпер Каралеўская Нідэрландская акадэмія навук). У 1810 годзе па распараджэнні брата адрокся ад прастола на карысць малалетняга сына, а яшчэ праз чатыры дні тэрыторыя галандскага каралеўства была анексавана Францыяй.
Наўзамен Людовік атрымаў ад брата тытул графа дэ Сен-Лё (comte de Saint-Leu) і стаў кіраўніком вялікага герцагства Клевэ-Юліх-Берг, главой якога фармальна быў яго сын.
4 студзеня 1802 года ажаніўся з Гартэнзіяй Багарнэ, пасербцы Напалеона (дачкі імператрыцы Жазэфіны ад першага шлюбу). Шлюб быў складзены па загадзе імператара, а самі муж і жонка не адчуваць адзін да аднаго пяшчотных пачуццяў; пасля выгнання з Галандыі яны разыйшліся. У іх нарадзілася тры сыны:
- Напалеон Луі Шарль (1802—1807);
- Напалеон Луі (1804—1831), кароль Галандыі Людовік II, насіў таксама тытул вялікага герцага Клевэ-Бергскага;
- Шарль Луі Напалеон (1808—1873) стаў прэзідэнтам Французскай рэспублікі, а затым — імператарам пад імем Напалеона III.
Пасля ў Гартэнзіі нарадзіўся яшчэ адзін (пазашлюбны) дзіця — Шарль дэ Марні. Па некаторых даных, і Напалеон III мог быць сынам не Людовіка Банапарта.