Летыцыя Рамаліна
Марыя Летыцыя Рамаліна (Maria Letizia Ramolino, 24 жніўня 1750 года, Аяча — 2 лютага 1836, Рым) — маці Напалеона Банапарта, якая перажыла яго на 15 гадоў.
Летыцыя Рамаліна | |
---|---|
Марыя Летыцыя Рамаліна | |
Нараджэнне |
24 жніўня 1750[1][2] |
Смерць |
2 лютага 1836[1][2] (85 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Банапарты |
Імя пры нараджэнні | фр.: Maria Letizia Ramolino |
Бацька | Gian Girolamo Ramolino[d][3] |
Маці | Angela Maria Pietra-Santa[d][3] |
Муж | Карла Буанапартэ[4][5] |
Дзеці | Жазеф Банапарт, Напалеон I Банапарт[4], Люсьен Банапарт[4], Эліза Банапарт, Людовік I Банапарт, Паліна Банапарт, Караліна Банапарт[4], Жэром Банапарт, Maria Anna Bonaparte[d][3], Maria Anna Bonaparte[d][3], Napoleone Buonaparte[d][3] і unnamed daughter Bonaparte[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУраджэнка Аяча, Летыцыя паходзіла з высакароднага сямейства генуэзскага паходжання. У 14 гадоў была выдадзена замуж за юрыста Карла Буанапартэ. У іх нарадзілася 13 дзяцей, з якіх да сталага ўзросту дажылі 5 сыноў і тры дочкі:
- Жазеф Банапарт (1768—1844), кароль Іспаніі
- Напалеон I (1769—1821), імператар Францыі
- Люсьен Банапарт (1775—1840), князь Каніна і Музіньяна.
- Эліза Банапарт (1777—1820), вялікая герцагіня Тасканская.
- Луі Банапарт (1778—1846), кароль Галандыі.
- Паліна Банапарт (1780—1825), герцагіня Гвасталы.
- Караліна Банапарт (1782—1839), вялікая герцагіня Клеўская.
- Жэром Банапарт (1784—1860), кароль Вестфаліі.
У 1769 годзе Корсіка перайшла пад кантроль Францыі, аднак Летыцыя так і не вывучыла французскай мовы. У 1785 годзе заўдавела і праз 8 гадоў вымушана была з дзецьмі перабрацца на мацярык, у Марсель.
Пасля каранацыі Напалеона (на якой яна прысутнічаць не пажадала[6]) ён дараваў Летыцыі тытул «Мадам Маці Імператара» (фр.: Madame Mère de l’Empereur) і падарыў маёнтак Пон-сюр-Сен пад Парыжам. Нягледзячы на велізарны стан, Мадам-маці, якая пражыла столькі гадоў на грані галечы, адрознівалася скупасцю, французскімі справамі не цікавілася і рэдка бывала пры двары.
Пасля звяржэння сына бегла з братам, кардыналам Фешам, у Рым, дзе і правяла астатак жыцця, амаль пазбавіўшыся зроку, у палацца Банапартэ на плошчы Венецыі. Яе рэшткі па загаду Напалеона III былі перавезены з Італіі ў Аяча.
Зноскі
- ↑ а б Letizia Buonaparte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Maria Laetitia Ramolino // Genealogics — 2003.
- ↑ а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Versailles: Château de Versailles — Salle du Sacre — Le Couronnement de L’Empereur Архівавана 24 ліпеня 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Летыцыя Рамаліна