Карла Буанапартэ

Карла Марыя Буанапартэ (Carlo Maria Bonaparte; 17461785) — правансальскі дваранін, адвакат і палітык, бацька Напалеона Банапарта.

Карла Буанапартэ
Carlo Buonaparte
Пасмяротны партрэт
Пасмяротны партрэт
Blason fam fr Bonaparte ornamented.svg
Нараджэнне 29 сакавіка 1746(1746-03-29)[1][2][…]
Смерць 24 лютага 1785(1785-02-24)[5][1][…] (38 гадоў)
Род Банапарты
Бацька Giuseppe Maria Buonaparte[d][7]
Маці Maria Saveria Paravicini[d][7]
Жонка Летыцыя Рамаліна[7][8][9]
Дзеці Жазеф Банапарт, Напалеон I Банапарт[8], Люсьен Банапарт[8], Эліза Банапарт, Людовік I Банапарт, Паліна Банапарт, Караліна Банапарт[8], Жэром Банапарт, Napoleone Buonaparte[d][10], Maria Anna Bonaparte[d][10], Maria Anna Bonaparte[d][10] і unnamed daughter[d][10]
Дзейнасць Асэсар, адвакат, палітык
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў Аяча. Малодшы з трох дзяцей юрыста Джузэпэ Буанапартэ. Карла першапачаткова пайшоў па слядах свайго бацькі, атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Пізанскім універсітэце. Калі Карла было 17 гадоў, сваякі зладзілі яго шлюб з 14-гадовай Летыцыяй Рамаліна.

У 1764 г. служыў памочнікам рэвалюцыйнага лідара Паскаль Паалі, які пасылаў яго з дыпламатычнымі даручэннямі ў Парыж (да Людовіка XVI) і ў Рым (для перамоў з папам Кліментам XIII). Ён жыў на шырокую нагу і быў гарачым гульцом. Памёр падчас паездкі на вады ў Манпелье, пакінуўшы сям’ю без сродкаў да існавання.

ДзеціПравіць

  1. Напалеонэ Банапартэ (1764/1765 — 17 жніўня 1765)
  2. Марыя Ганна Банапарт (3 студзеня 1767 — 1 студзеня, 1768)
  3. Жазеф Банапарт (7 студзеня 1768 — 28 ліпеня, 1844)
  4. Напалеон I (15 жніўня 1769 — 5 мая 1821)
  5. Марыя Ганна Банапарт (14 ліпеня 1771 — 23 лістапада, 1771)
  6. Люсьен Банапарт (21 мая 1775 — 29 чэрвеня, 1840)
  7. Эліза Банапарт (13 студзеня 1777 — 7 жніўня 1820)
  8. Луі Банапарт (2 верасня 1778 — 25 ліпеня, 1844)
  9. Паліна Банапарт (20 кастрычніка 1780 — 9 чэрвеня 1825)
  10. Караліна Банапарт (24 сакавіка 1782 — 18 мая, 1839)
  11. Жэром Банапарт (15 лістапада 1784 — 24 чэрвеня, 1860)

Зноскі

  1. а б Carlo Maria Buonaparte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Carlo Buonaparte // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Carlo Maria Bonaparte // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.watertown-ny.gov/index.asp?NID=450
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/84825/Carlo-Maria-Buonaparte
  7. а б в http://genealogy.euweb.cz/bonapart/bonaparte2.html Праверана 25 кастрычніка 2018.
  8. а б в г Kindred Britain
  9. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  10. а б в г Lundy D. R. The Peerage

СпасылкіПравіць