Жазе́ф Феш (фр.: Joseph Fesch; 3 студзеня 1763, Аяча, Карсіканская рэспубліка — 13 мая 1839, Рым, Папская вобласць) — французскі курыяльны кардынал. архібіскуп Ліёнскі з 31 ліпеня 1802 па 13 мая 1839. Кардынал-святар з 17 студзеня 1803, з тытулам царквы Санта-Марыя-дэла-Віторыа з 11 ліпеня 1803 па 2 снежня 1822, in commendam з 2 снежня 1822 па 13 мая 1839. Кардынал-святар з тытулам царквы Сан-Ларэнца-ін-Лучына з 2 снежня 1822 па 13 мая 1839. Кардынал-протапрэсвітар з 12 верасня 1837 па 13 мая 1839.

Жазеф Феш
фр.: Joseph Fesch
Жазеф Феш
Ш. Мейнье. Партрэт кардынала Жазефа Феша. 1806
Версаль
Герб
Кардынал-протапрэсвітар
12 верасня 1837 — 13 мая 1839
Папярэднік Чэзарэ Бранкадора
Пераемнік Карла Апіцоні
Архібіскуп Ліёна і
прымас Галіі
31 ліпеня 1802 — 13 мая 1839
Папярэднік Іў-Аляксандр дэ Марбёф
Антуан-Адрыян Ламурэт
(як канстытуцыйны біскуп)
Пераемнік Жаакен-Жан-Ксаўе д’Ізаар
Дзейнасць калекцыянер мастацтва, каталіцкі святар, дыпламат, палітык
Нараджэнне 3 студзеня 1763(1763-01-03)[1][2][…]
Смерць 13 мая 1839(1839-05-13)[1][2][…] (76 гадоў)
Дынастыя Банапарты
Бацька Franz Fesch[d][4]
Маці Angela Maria Pietra-Santa[d][4]
Прыняцце свяшчэннага сану 1785 год
Епіскапская хіратонія 15 жніўня 1802
Кардынал з 17 студзеня 1803

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Залатой шпоры
Ордэн Залатой шпоры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзядзька (па матчынай лініі) Напалеона Банапарта, які быў узведзены пры яго садзейнічанні ў кардыналы і атрымаў кафедру архібіскупа Ліёнскага. За час Напалеонаўскіх войнаў павыкупіў не менш за 3000 карцін, якія ўтварылі ядро мастацкага музея Феша ў Аяча.

Біяграфія правіць

Бацька Феша, швейцарскі капітан, паступіў на французскую службу на востраве Корсіка, дзе ў 1757 годзе ажаніўся з удавой Рамаліна — бабуляй Напалеона I па маці. Такім чынам, Жазеф даводзіўся братам ад адной маці Летыцыі, маці імператара. Быў архідыяканам, але ў рэвалюцыйную эпоху перайшоў у ваеннае міністэрства і ў 1796 годзе, у час першага італьянскага паходу Банапарта, служыў французскім ваенным камісарам. З прычыны скарг на хабарніцтва вымушаны быў пакінуць службу.

У 1799 годзе Феш вярнуўся ў склад духавенства і стаў канонікам у Бастыі (на Корсіцы), у 1802 годзе — архібіскупам Ліёнскім, у 1803 годзе — кардыналам і французскім пасланцам пры Ватыкане. У 1804 годзе, напярэдадні каранацыі Напалеона I, здзейсніў царкоўны шлюб Напалеона з Жазэфінай (цывільны быў здзейснены ў 1796 годзе); тады ж атрымаў графскі тытул, званне сенатара і Вялікага капелана Францыі (Grand-Aumônier).

У 1806 годзе Феш быў прызначаны памочнікам і пераемнікам князя-прымаса Дальберга; гэта прызначэнне выклікала пратэст нават з боку прыхільнага да Напалеона рэгенсбургскага сейма. У 1811 годзе Феш быў прэзідэнтам сабору французскага духавенства ў Парыжы, выказаўся тут выразна супраць зневажальнага абыходжання Напалеона з Папам Піем VII і гэтай сваёй нечаканай самастойнасцю выклікаў моцны гнеў Напалеона, які адправіў яго ў ганаровую ссылку ў Ліён.

Пасля ўварвання саюзнікаў на французскую тэрыторыю Феш разам са сваёй сястрой Летыцыяй бег у Рым, дзе і правёў астатак жыцця. Пасля яго смерці яго велічэзная карцінная галерэя была з большага прададзена і выручка выкарыстана па яго завяшчанні на дабрачынныя справы. Пій IX заплаціў 2500 тыс. франкаў за «Святога Ераніма» Леанарда да Вінчы, якога Феш склаў з дзвюх дошак; з іх адна, паводле падання, служыла перш вечкам скрыні. Перапіска кардынала з Напалеонам I была апублікавана ў 1855 годзе.

Жазеф Феш у творах мастацтва правіць

Зноскі

  1. а б Joseph Fesch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Joseph Fesch // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць