Кардынал-протапрэсвітар

Кардынал-протапрэсвітар (італ.: protopresbitero, ці радзей італ.: protoprete, primoprete) — у Калегіі кардыналаў — глава сану кардыналаў-святароў (часам іх называюць кардыналы-прэсвітары), першы кардынал-святар у парадку чарговасці. Як і ў выпадку з кардыналам-протадыяканам, з’яўляецца старэйшым па часе ўзвядзення ў сан кардыналам-святаром, але ў мінулым існавала некалькі выключэнняў з гэтага правіла[1]. З XVII стагоддзя да канца XIX стагоддзя кардыналам-протапрэсвітарам звычайна з’яўляўся кардынал з тытулярнай царквой Сан-Ларэнца-ін-Лучына[2].

Кардынал-протапрэсвітар, мае пэўныя цырыманіяльныя функцыі, асабліва на канклаве, але, з улікам таго, што ўзрост кардынала-протапрэсвітара, як правіла, перавышае 80 гадоў, і ён не можа ўдзельнічаць у канклаве, гэтыя цырыманіяльныя абавязкі адышлі ў мінулае. З канца XVI стагоддзя да канца XIX стагоддзя, кардынал-протапрэсвітар, звычайна выбіраў для сябе тытулярную царкву Сан-Ларэнца-ін-Лучына[3].

Кардынал-протапрэсвітар мае гонар прамаўляць афіцыйную малітву для новага Папы на папскай інтранізацыі, пасля таго як кардынал-протадыякан надзявае на новага Папу палій і, перад тым як дэкан Калегіі кардыналаў надзявае на Папу пярсцёнак рыбака: так адбылося на інтранізацыі Папы Рымскага Бенедыкта XVI[4]. Гэтага не адбылося на інтранізацыі Папы Францыска з прычыны адсутнасці кардынала-протапрэсвітара[5][6]. [7]

На гэты момант (з 14 снежня 2016 года) пасаду кардынала-протапрэсвітара Калегіі кардыналаў займае тайландскі кардынал Міхаіл Мічаі Кітбунчу, які ўзышоў на гэту пасаду пасля смерці бразільскага кардынала Паўлу Эварысту Арнса. Кардынал Кітбунчу быў узведзены ў сан Папам Янам Паўлам II, на кансісторыі ад 2 лютага 1983 года.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Напрыклад, кардынал Жазеф Феш, быў узведзены ў кардыналы ў 1803 годзе, стаў кардыналам-протапрэсвітарам у 1822 годзе[1] Архівавана 9 лютага 2010., хоць у той час пяцёра кардыналаў-святароў, узведзеных у сан у 1801 годзе, былі яшчэ жывымі[2] Архівавана 18 кастрычніка 2009..
  2. The Cardinals of the Holy Roman Church: Title of S. Lorenzo in Lucina. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2009. Праверана 4 кастрычніка 2009.
  3. Кардыналы Святой Рымскай Царквы: Тытулярная царква Сан-Ларэнца-ін-Лучына Архівавана 10 ліпеня 2009.. Апошнім кардыналам-протапрэсвітарам, які выбраў гэту тытулярную царкву, быў Мечыслаў Халька Ледухоўскі ў 1896 годзе.
  4. Ceremony of Papal Inauguration of Pope Benedict XVI [24.04.2005] на YouTube Retrieved 12 April 2013.
  5. Inaugural Mass of the Pontificate (Vatican video of Pope Francis' papal inauguration) на YouTube
  6. Omelia di papa Francesco - Famiglia Cristiana. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 17 студзеня 2015.
  7. Papa Francesco indossa pallio e anello del pescatore, inizia Messa Архівавана 5 мая 2014.