Пій IX

255-ы Папа Рымскі (1846—1878), блаславёны

Пій IX (лац.: Pius PP. IX), свецкае імя Джавані Марыя Мастаі-Ферэці (італ.: Giovanni Maria Mastai-Ferretti; 13 мая 1792 — 7 лютага 1878) — Папа Рымскі з 16 чэрвеня 1846 па 7 лютага 1878 года. Яго амаль 32-гадовы пантыфікат з’яўляецца найбольш працяглым з дакументальна пацверджаных у гісторыі папства. Калі ўключыць у спіс неправераныя звесткі, тады яго тэрмін ёсць другім пасля апостала Пятра. Пій вядомы скліканнем Першага Ватыканскага сабору ў 1868 годзе і канчатковай стратай кантролю над Папскай дзяржавай у 1870 годзе на карысць каралеўства Італіі. Пасля гэтага ён адмовіўся пакінуць Ватыкан, абвясціўшы сябе «вязнем у Ватыкане».

Пій IX
лац.: Pius PP. IX
Герб
255-ы Папа Рымскі
16 чэрвеня 1846 — 7 лютага 1878
Папярэднік Грыгорый XVI
Пераемнік Леў XIII
Кардынал-святар
14 снежня 1840 — 7 лютага 1878
Папярэднік Giacomo Giustiniani[d]
Пераемнік Gaetano Baluffi[d]
Спалецкі архібіскуп[d]
з 3 чэрвеня 1827
Дыяцэзія Спалецкая архідыяцэзія[d]
Папярэднік Mario Ancaiani[d]
Пераемнік Ignazio Giovanni Cadolini[d]
Roman Catholic Bishop of Imola[d]
17 снежня 1832 — 21 верасня 1846
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Imola[d]
Папярэднік Giacomo Giustiniani[d]
Пераемнік Gaetano Baluffi[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, дыпламат
Нараджэнне 13 мая 1792(1792-05-13)[1][2][…]
Смерць 7 лютага 1878(1878-02-07)[2][4][…] (85 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Мастаі[d]
Бацька Conte Girolamo Mastai Ferretti[d][5]
Маці Caterina Solazzi[d][5]
Прыняцце свяшчэннага сану 1819
Кардынал з 1839

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго заклік аб фінансавай падтрымцы аднавіў глабальныя ахвяраванні, вядомыя як дэнарыі Святога Пятра. Ён умацаваў цэнтральную ўладу Святога Прастола і Рымскай курыі над сусветнай каталіцкай царквой, а таксама фармалізаваў канчатковы дактрынальны аўтарытэт папы. Дагмат аб папскай беспамылковасці быў высунуты ў 1870 годзе. Папа Ян Павел II беатыфікаваў яго ў 2000 годзе.

Біяграфія

правіць

Джавані Марыя Мастаі-Ферэці нарадзіўся 13 мая 1792 года ў Сенігаліі. Ён быў дзявятым дзіцем у шляхецкай сям’і Джыралама дэі Конці Мастаі-Ферэці, траюраднага пляменніка П’етра Джыралама Гульельмі, і яго жонкі Катэрыны Антоніі Мадалены Салацэі дзі Фана[6]. Ён быў ахрышчаны ў дзень свайго нараджэння з імёнамі Джавані Марыя Батыста П’етра Пелегрына Ісідора. Атрымаў адукацыю ў каледжы піяраў у Вальтэры і ў Рыме.

У 1814 годзе, будучы студэнтам багаслоўя ў сваім родным горадзе Сенігаліі, ён сустрэў папу Пія VII, які вярнуўся з французскага палону. У 1815 годзе Мастаі-Ферэці ўвайшоў у папскую гвардыю, але неўзабаве быў звольнены праз эпілептычнага прыпадак[7]. Ён аддаў сябе на міласць Пія VII, які ўзвысіў яго і падтрымаў далейшыя тэалагічныя даследаванні. Мастаі-Ферэці быў пасвечаны ў святары 10 красавіка 1819 года. Спачатку Папа настойваў, каб Мастаі-Ферэці падчас Імшы дапамагаў іншы святар, але адмовіўся ад гэтага патрабавання, калі той пачаў радзей страчваць прытомнасць[8]. Спачатку ён працаваў рэктарам Інстытута Таты Джавані ў Рыме.

Незадоўга да сваёй смерці Пій VII на прапанову чылійскага лідара Бернарда О’Хігінса рэарганізаваць Каталіцкую Царкву новай рэспублікі прызначыў будучага папу аўдытарам дзеля дапамогі апостальскаму нунцыю мансіньёру Джавані Музі ў першай місіі ў Паўднёвую Амерыку пасля рэвалюцыі[9]. Мэтай місіі была вызначэнне ролі каталіцкай царквы ў Чылі і яе стасункі з дзяржавай, але калі яна нарэшце прыбыла ў Сант’яга-дэ-Чылі ў сакавіку 1824 года, О’Хігінс быў зрынуты і заменены генералам Рамонам Фрэйрэ, які быў ужо менш прыхільна пастаўлены да царквы і нават зрабіў варожыя захады, зрабіўшы захоп царкоўнай маёмасці. Місія скончылася няўдачай, вярнуўшыся ў Еўропы ані з чым[10]. Па вяртанні ў Рым пераемнік Пія VII, папа Леў XII, прызначыў Мастаі-Ферэці кіраўніком шпіталя Сан-Мікеле-а-Рыпа ў Рыме і канонікам Санта-Марыя-ін-Вія-Лата.

Крыніцы

правіць
  1. Martina G. papa, beato PIO IX // Dizionario Biografico degli Italiani — 2015. — Vol. 84. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Pius (Pius IX.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Pius IX // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. «Giovanni Maria Battista Mastai Ferretti, aka Pope Pius IX». Family Search.
  7. Van Biema, David (27.08.2000). «Not So Saintly?». Time.
  8. Schmidlin, Josef (1922–1939). «Papstgeschichte». Munich: Köstel-Pusztet. — С. 8.
  9. «El Papado y la Iglesia naciente en América Latina (1808–1825)». Viajeros.net.
  10. Yves Chiron (2016). «Pie IX. Face à la modernité» (2nd ed.). Éditions Clovis. — С. 63—71.

Спасылкі

правіць