Грыгорый XVI

254-ы Папа Рымскі (1831—1846)

Грыгорый XVI (лац.: Gregorius PP. XVI; свецкае імя: італ.: Bartolomeo Alberto Cappellari; 18 верасня 1765, Белуна, Італія — 1 чэрвеня 1846, Рым), Папа Рымскі (2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846).

Грыгорый XVI
лац.: Gregorius PP. XVI

Герб
254-ы Папа Рымскі
2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846
Папярэднік Пій VIII
Пераемнік Пій IX
кардынал
21 сакавіка 1825 — 2 лютага 1831
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 18 верасня 1765(1765-09-18)[1][2][…]
Смерць 1 чэрвеня 1846(1846-06-01)[2][3] (80 гадоў) ці 9 чэрвеня 1846(1846-06-09)[4] (80 гадоў)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 1787
Кардынал з 1825

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Актыўна спрыяў адраджэнню місіянерскай дзейнасці каталіцкай царквы. Прызначыў 95 епіскапаў-місіянераў, выдзяліў 15 новых місіянерскіх дыяцэзій, 36 апостальскіх вікарыятаў. Закладаў семінарыі для духавенства мясцовага паходжання. Пры яго пантыфікаце ва Усходняй Еўропе былі створаныя ўстановы, якія рыхтавалі місіянераў, а таксама супольнасці дзеля збору сродкаў для насельніцтва зямель, на якія высылаліся місіі. Высылаў місіі ў Абісінію, Палінезію, Кітай, Індыю, да індзейцаў Паўночнай Амерыкі.

У энцыкліцы «Mirari vos» (1832) асудзіў дактрыну лібералізму і ідэю раздзялення дзяржавы і царквы, падкрэсліў божы характар царквы і аўтарытэт яе настаўнай дзейнасці. У энцыкліках «Singulari nos» (1834) і «Dum acerbissimas» (1835) асудзіў ідэалогію рацыяналізму. У брэве «In supremo» (1839) асудзіў рабства і гандаль рабамі як з’явы, недастойныя хрысціян.

Зноскі

  1. Gregor XVI. (Gregor) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. а б Dr. Constant v. Wurzbach Cappellari, Bartholomäus Albert // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 2. — S. 275.
  3. BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
  5. а б Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць