Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі

Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі (ням.: Michael Andreas Barclay de Tolly, 24 снежня 1761, маёнтак Помуш, цяпер у Пакруойскім раёне Літвы — 25 мая 1818) — расійскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1814).

Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі
ням.: Michael Andreas Barclay de Tolly
Партрэт
Род дзейнасці афіцэр, палітык
Дата нараджэння 16 (27) снежня 1761
Месца нараджэння
Дата смерці 14 (26) мая 1818 (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Helene Barclay de Tolly[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Міхаіл Багданавіч Барклай дэ Толі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Выхадзец з шатландскага роду, які ў 17 стагоддзі перасяліўся ў Прыбалтыку.

Удзельнік руска-турэцкай (1787—1791) і руска-шведскай (1788—1990) войнаў, т.зв. Польскай кампаніі (1792—1794) — задушэння паўстання Т.Касцюшкі (штурм Вільні, знішчэнне атрада С.Грабоўскага каля Гродна).

Камандзір дывізіі, корпуса ў руска-пруска-французскую (1806—1807) і руска-шведскую (1808—1809) войны. З мая 1809 года галоўнакамандуючы фінляндскай арміяй і генерал-губернатар Фінляндыі. З 1810 года член Дзяржаўнага савета. У студзені 1810-верасні 1812 ваенны міністр, адначасова камандаваў 1-й Заходняй арміяй, сфарміраванай у Літве і Заходняй Беларусі (сакавік-верасень 1812). У час вайны 1812 года да 17 жніўня фактычна кіраваў баявымі дзеяннямі расійскіх войскаў, у Барадзінскай бітве 1812 года камандаваў правым флангам і цэнтрам баявога парадку. У замежных паходах рускай арміі 1813—1814 гадах галоўнакамандуючы руска-прускай арміяй. З 1815 года галоўнакамандуючы 1-й расійскай арміяй. У 1817 годзе суправаджаў цара Аляксандра І у яго падарожжы па Беларусі; выступаў супраць ваенных пасяленняў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.