Шаблон:Гісторыя Нідэрландаў Батаўская рэспубліка (нідэрл.: Bataafse Republiek) — афіцыйная назва нідэрландскай Рэспублікі Злучаных правінцый падчас яе заваявання Францыяй паміж 1795 і 1806 гадамі. Назва паходзіць ад старажытнага племя батаваў, якія жылі ў антычнасці на тэрыторыі Нідэрландаў. Нідэрландскія правінцыі страцілі самастойнасць, і ўся дзяржаўная ўлада была перададзена заканадаўчаму сходу і кіруючаму органу з пяці членаў. Батаўская рэспубліка цалкам залежала ад Францыі, якая яе значна эксплуатавала. Яна стала саюзніцай Напалеона ў войнах супраць антыфранцузскай кааліцыі.

васальная рэспубліка Францыі
Батаўская рэспубліка
нідэрл.: Bataafse Republiek
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Дэвіз: «Gelykheid, Vryheid, Broederschap»
1802bataafsgemenebest.svg
< Prinsenvlag.svg
Flag of the Netherlands.svg >
1795 — 1806

Сталіца Гаага
Мова(ы) Галандская мова
Афіцыйная мова нідэрландская і французская мова
Рэлігія пратэстанцтва, каталіцтва
Грашовая адзінка Нідэрландскі гульдэн[d]
Commons-logo.svg Батаўская рэспубліка на Вікісховішчы

У 1796 годзе Нацыянальным сходам, значнай часткай якога з'яўлялася буйная буржуазія, быў высунуты праект канстытуцыі, аднак праект быў адпрэчаны насельніцтвам. Пасля выбараў 1798 года да ўлады прыйшлі радыкальныя сілы, якімі была прапанавана канстытуцыя, якая ліквідавала рэшткі феадалізму і замацоўвала дэмакратычныя правы. Аднак, пераварот, які адбыўся ў гэтым жа годзе, перашкодзіў правядзенню канстытуцыі ў жыццё.

У 1801 годзе рэспубліцы была навязана антыдэмакратычная канстытуцыя, а ў 1805 главой Батаўскай рэспублікі стаў дыктатарскі пенсіянарый, стаўленік Напалеона — Р. Я. Схімелпенінк (англ.).

У 1802 годзе рэспубліка стала ўдзельніцай падпісання Ам'енскага мірнага дагавора, як саюзніца Францыі і Іспаніі. Паводле дагавора, Англія абавязвалася не ўмешвацца ва ўнутраныя справы рэспублікі, а таксама вярнуць галандскія ўладанні, акрамя Цэйлона.

Па загадзе Напалеона Банапарта рэспубліка была 5 чэрвеня 1806 года пераназвана ў Каралеўства Галандыя.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Протопопов А. С., Козьменко В. М., Елманова Н. С. История международных отношений и внешней политики России. — м: Аспект-Пресс, 2006. — С. 56. — 344 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-7567-0136-2.

СпасылкіПравіць