Аўстрыйская вайсковая мяжа
Аўстрыйская вайсковая мяжа — вобласць у Аўстрыйскай імперыі, афіцыйна выдзеленая ў 17 ст. Ахоплівала землі ўздоўж мяжы з Турэцкай імперыяй на Балканскім паўвостраве, што прыблізна адпавядала мяжы 21 ст. паміж Славеніяй і Харватыяй. Пазней, з паслабленнем Турцыі, мяжа перасунулася на поўдзень, і вобласць уключыла землі, якія адпавядаюць вобласці Краіна ў Босніі і Герцагавіне 21 ст.
Прычынай ўзнікненне вобласці быў перанос галоўнай увагі дынастыі Габсбургаў з Балканаў у Цэнтральную і Заходнюю Еўропу. Вобласць засялялася сялянамі, абавязанымі служыць у войску ў выпадку вайны. У выніку тут утварылася своеасаблівая каста воінаў (у выніку шматлікіх памежных сутычак), а таксама склалася шматэтнічнасць насельніцтва, у якім галоўнымі групамі былі харваты-католікі — карэнныя жыхары вобласці, а таксама дастаткова шматлікія сербы-праваслаўныя — бежанцы з Турцыі. Палітыка Габсбургаў была скіраваная на прыцягненне як мага большай колькасці пасяленцаў, таму невялікія колькасці зямлі атрымліваліся бясплатна, кіраванне ажыццяўлялася наўпрост з Вены, а пасяленцы былі вынятыя з-пад звычайных феадальных абавязкаў, дазваляўся ўдзел пасяленцаў у падзеле ваеннай здабычы; праваслаўныя пасяленцы атрымлівалі ў вобласці свабоду веравызнання.
У далейшым, няздольнасць Габсбургаў выконваць свае абяцанні, асабліва наконт свабоды веравызнання, прыводзіла да неаднаразовых паўстанняў сербскага насельніцтва.
Літаратура
правіць- William T. Johnsen. Deciphering the Balkan Enigma: Using History to Inform Policy [7.11.1995]. 1st revised edition [Strategic Studies Institute; Joint Electronic Library].