Асманская імперыя
Асма́нская імпе́рыя, Атама́нская імпе́рыя (турэцк.: Osmanlı İmparatorluğu); афіцыйна Высо́кая Асма́нская Дзяржа́ва (турэцк.: Devlet-i Âliyye-i Osmâniyye) (1299—1923) — адна з найбуйнейшых і наймацнейшых дзяржаў у Міжземнамор’і, якая займала тэрыторыю Малай Азіі, Балканаў, чарнаморскага басейну, Блізкага і Сярэдняга Усходу, а таксама Паўночнай Афрыкі. З XVI ст. Асманская імперыя становіцца чыста ісламскай дзяржавай.
Імперыя | |||||
Вялікая Асманская Дзяржава | |||||
---|---|---|---|---|---|
دَوْلَتِ عَلِيّهٔ عُثمَانِیّه Devlet-i Âliyye-i Osmâniyye | |||||
|
|||||
Гімн: Imperial anthems of the Ottoman Empire[d] | |||||
1299 — 1923
|
|||||
Сталіца |
Сёгют (1299—1326) Бурса (1326—1365) Эдырнэ (1365—1453) Канстанцінопаль (Стамбул) (1453—1922) |
||||
Мова(ы) | асманская мова і інш. | ||||
Афіцыйная мова | асманская мова | ||||
Рэлігія | Іслам (сунізм) | ||||
Грашовая адзінка | акчэ, куруш, ліра | ||||
Плошча | 24.534.242 км² | ||||
Насельніцтва | 35 350 000 чал | ||||
Форма кіравання |
|
||||
Дынастыя | Асманскія султаны | ||||
Папярэднікі і пераемнікі | |||||
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАсманская імперыя была першапачаткова часткай уладанняў сельджукаў. У 1299 Асман I аб’яўляе незалежнасць Атаманскага прынцыпіята, яго праўнук Мурад I быў першым, хто прыняў тытул султана як валадар Асманскай дзяржавы. Пасля заваявання Канстанцінопаля ў 1453 г. дзяржава стала магутнай імперыяй.
Краіна дасягнула свайго піка пад кіраўніцтвам Сулеймана І ў XVI стагоддзі, калі яе межы распасцерліся ад Персідскага заліва да ўсходняй часткі Венгрыі на паўночным захадзе і ад Егіпта на поўдні да Каўказа на поўначы.
Дзякуючы сваёй магутнасці аказвала ўплыў на краіны розных частак свету: напрыклад, Асманская імперыя падтрымлівала мусульманскіх кіраўнікоў у Кеніі, а таксама дапамагла галандскай пратэстанцкай уладзе ў змаганні з каталіцкай Іспаніяй.
У XVII стагоддзі пад уплывам вонкавых і ўнутраных ворагаў, дарагіх войн, асабліва супраць Персіі, Расіі і Аўстра-Венгрыі, пачынаецца палітычны і эканамічны спад. Нягледзячы на цяжкія абставіны, імперыя і дагэтуль заставалася адной з найболей важных палітычных сіл у Еўропе і Пярэдняй Азіі. У Першай сусветнай вайне Асманская імперыя далучылася да цэнтральных сіл, якія ў выніку прайгралі вайну. Пасля турэцкай вайны за незалежнасць (1918—1923) на астатках былой імперыі 29 кастрычніка 1923 ўтвараецца новая краіна — Рэспубліка Турцыя.
Эканоміка
правіцьАсманскі ўрад наўмысна вёў палітыку развіцця такіх гарадоў, як Бурса, Эдырнэ (Адрыянопаль) і Канстанцінопаль — паслядоўныя Атаманскія сталіцы, у далейшым галоўныя камерцыйныя і прамысловыя цэнтры краіны, вакол якіх фарміравалася ўнутраная эканоміка краіны.
Асманская імперыя, эканамічны лад якой быў цесна звязаны з фундаментальнымі паняццямі грамадства на Блізкім Усходзе, у якім абсалютнай мэтай была кансалідацыя і пашырэнне магутнасці кіраўніка, імкнулася дасягнуць гэтага павелічэннем прыбыткаў у дзяржаўную казну, ствараючы прадукцыйныя багатыя класы. Абсалютная мэта заключалася ў тым, каб павялічыць дзяржаўныя прыбыткі ў максімальна магчымай ступені, не парушаючы традыцыйную арганізацыю грамадства. Казначэйства і канцылярыі былі нашмат больш развітыя, чым у любой іншай ісламскай краіне. Да XVII стагоддзя яны былі вядучымі арганізацыямі сярод усіх дзяржаўных устаноў.
Эканамічная структура імперыі таксама вызначалася яе геапалітычнай структурай. Асманская імперыя стаяла паміж Захадам і Усходам, такім чынам кантралюючы маршрут ва ўсходнім кірунку, што вымусіла іспанскіх і партугальскіх мараходаў шукаць новыя маршруты на Усход. Перад адкрыццём новых марскіх шляхоў Асманская імперыя была ў зеніце эканамічнага развіцця, сваёй тэрыторыяй яна ахапіла тры кантыненты. Пасля настаў эканамічны спад, выкліканы зніжэннем інтэнсіўнасці перавозак ва ўсходнім кірунку праз Блізкі Усход і Міжземнамор’е, паколькі Заходняя Еўропа адчыняла новыя акіянскія маршруты.
Грамадства
правіцьАдным з поспехаў сацыяльнай структуры Асманскай імперыі было адзінства, якое існавала сярод шматнацыянальнага насельніцтва, праз арганізацыю, вядомую як мілет. Мілеты ўяўлялі сабой рэлігійныя групы, якім дазвалялі ўстанаўліваць уласныя адміністрацыйныя ўстановы, паводле Асманскага кіравання. Таксама дазвалялася захоўваць уласныя рэлігійныя законы, традыцыі і мову пад агульнай абаронай султана. Такім чынам, мілеты паслужылі ключом да даўгавечнасці імперыі. Ужо ў часы панавання Мехмеда II Заваёўніка шырокія правы атрымалі фанарыёты і яўрэі. У выніку адносна высокая ступень талерантнасці была адной з самых вялікіх сіл імперыі ў аб’яднанні новых абласцей, але гэтая неасіміліруючая палітыка стала слабасцю з пачаткам росту нацыяналізму ў народаў, якія апынуліся ў складзе Асманскай імперыі.
Унікальная асаблівасць грамадскага жыцця заключалася ў суіснаванні шматлікіх культур, з традыцыйным мусульманскім вобразам жыцця і запазычваннем заходніх манераў жыцця. Сталіца Асманскай імперыі — Канстанцінопаль таксама меў унікальную культуру, галоўным чынам таму, што да асманаў горад з’яўляўся сталіцай рымскай і візантыйскай культур. Асманскі суд у шматлікіх аспектах сабраў старажытныя традыцыі персідскіх шахаў, але меў шмат грэчаскіх і еўрапейскіх уплываў.
Адным з галоўных падмуркаў грамадства ў Асманскай імперыі было рабства, якое мела рэлігійную і сацыяльную падтрымку. Яшчэ ў 1908 годзе ў імперыі прадаваліся рабы. На працягу XIX стагоддзя імперыя пад ціскам заходнееўрапейскіх краін абвясціла рабства па-за законам, але на практыцы гандаль рабамі доўжыўся.
Дэмаграфія
правіцьГод | Насельніцтва |
---|---|
1520 | 11,692,480[1] |
1566 | 15,000,000[2] |
1683 | 30,000,000[3] |
1831 | 7,230,660[1] |
1856 | 35,350,000[1] |
1881 | 17,388,604[1] |
1906 | 20,884,000[1] |
1914 | 18,520,000 |
1919 | 14,629,000 |
Першы перапіс насельніцтва Асманскай імперыі адбыўся ў пачатку XIX стагоддзя. Афіцыйныя вынікі перапісу 1831 года і наступных гадоў публікаваліся ўрадам, аднак вёўся перапіс не ўсіх слаёў насельніцтва, а толькі асобных. Да прыкладу, у 1831 годзе ішоў перапіс толькі мужчынскага насельніцтва[3][1].
Незразумела, з-за чаго насельніцтва краіны ў XVIII стагоддзі было ніжэйшым, чым у XVI стагоддзі[4]. Тым не менш, насельніцтва імперыі стала павялічвацца і да 1800 дасягнула 25 млн — 32 млн чалавек, з якіх 10 млн пражывала ў Еўропе, 11 млн — у Азіі і 3 млн — у Афрыцы. Шчыльнасць насельніцтва Асманскай імперыі ў Еўропе была ў два разы вышэйшай, чым у Анатоліі, шчыльнасць насельніцтва якой, у сваю чаргу, была ў 3 разы вышэйшай, чым у Іраку і Сірыі, і ў 5 разоў вышэйшай, чым у Аравіі[5]. У 1914 годзе колькасць насельніцтва дзяржавы складала 18.500.000 чалавек. Да гэтага часу тэрыторыя краіны скарацілася прыкладна ў 3 разы. А гэта значыла, што колькасць насельніцтва павялічылася практычна ў 2 разы.
Да канца існавання імперыі сярэдняя працягласць жыцця ў ёй была 49 гадоў, нягледзячы на тое, што яшчэ ў XIX стагоддзі гэты паказчык быў вельмі нізкім і складаў 20-25 гадоў[6]. Такая малая працягласць жыцця ў XIX стагоддзі была абумоўлена эпідэмічнымі захворваннямі і голадам, якія, у сваю чаргу, былі выкліканыя дэстабілізацыяй і дэмаграфічнымі зменамі. У 1785 годзе каля адной шостай насельніцтва асманскага Егіпта памерла ад чумы. На працягу ўсяго XVIII стагоддзя колькасць насельніцтва Алепа скарацілася на 20 %. У 1687—1731 гадах насельніцтва Егіпта галадала 6 разоў, апошні ж голад у Асманскай імперыі адбыўся ў 1770-х гадах у Анатоліі[7]. Пазбегнуць голаду ў наступныя гады атрымалася дзякуючы паляпшэнню санітарных умоў, аховы здароўя і пачатку транспарціроўкі прадуктаў харчавання ў гарады дзяржавы.
Насельніцтва пачало перабірацца ў партовыя гарады, што было выклікана пачаткам развіцця параходства і чыгунак. У 1700—1922 гадах у Асманскай імперыі ішоў працэс актыўнага росту гарадоў. Дзякуючы паляпшэнню сістэмы аховы здароўя і санітарных умоў, гарады Асманскай імперыі сталі больш прывабнымі для жыцця. Асабліва ў партовых гарадах ішоў актыўны рост насельніцтва. Да прыкладу, у Салоніках колькасць насельніцтва павялічылася з 55 000 у 1800 годзе да 160 000 у 1912 годзе, у Ізміры — са 150 000 у 1800 да 300 000 у 1914 годзе[8][9]. У некаторыя рэгіёнах ішло зніжэнне колькасці насельніцтва. Напрыклад, колькасць насельніцтва Белграда знізілася з 25000 да 8000, прычынай чаго была барацьба за ўладу ў горадзе[8]. Такім чынам, колькасць насельніцтва ў розных рэгіёнах была рознай.
Эканамічная і палітычная міграцыі аказалі адмоўнае ўздзеянне на імперыю. Напрыклад, анексія рускімі і Габсбургамі Крыма і Балкан прывялі да бежанства ўсіх мусульман, якія засялялі гэтыя тэрыторыі, — каля 200 000 крымскіх татараў бегла ў Дабруджу[10]. У 1783—1913 годзе ў Асманскую імперыю імігравалі 5 000 000 — 7 000 000 чалавек, 3 800 000 з якіх былі выхадцамі з Расіі. Міграцыя моцна паўплывала на палітычную напружанасць паміж рознымі часткамі імперыі, з прычыны чаго больш не існавала адрозненняў паміж рознымі пластамі насельніцтва. Зменшылася колькасць рамеснікаў, гандляроў, прамыслоўцаў і земляробаў[11]. Пачынаючы з XIX стагоддзя, у Асманскую імперыю пачалася масавая эміграцыя ўсіх мусульман (так званае мухаджырства[12]) з Балкан. Да канца існавання Асманскай імперыі, у 1922 годзе, большая частка мусульман, якія жылі ў дзяржаве, былі эмігрантамі з Расійскай імперыі.
Мовы
правіцьАфіцыйнай мовай Асманскай імперыі з’яўлялася асманская мова. Яна зведала моцны ўплыў персідскай і арабскай моў. Найбольш распаўсюджанымі мовамі ў азіяцкай частцы краіны былі: асманская (на якой размаўляла насельніцтва Анатоліі і Балкан, за выключэннем Албаніі і Босніі), фарсі (на якой размаўляла шляхта[13]) і арабская (на якой размаўляла насельніцтва Аравіі, Паўночнай Афрыкі, Ірака, Кувейта і Леванта), у азіяцкай частцы таксама былі распаўсюджаны курдская, армянская, новаарамейскія мовы, пантыйская і кападакійская грэчаская; у еўрапейскай — албанская, грэчаская, сербская, балгарская і арумынская мовы. У апошнія два стагоддзі існавання імперыі гэтыя мовы ўжо не выкарыстоўваліся насельніцтвам[крыніца?]: фарсі была мовай літаратуры, арабская выкарыстоўвалася для рэлігійных абрадаў.
З-за нізкага ўзроўню пісьменнасці насельніцтва для зваротаў простых людзей да ўрада выкарыстоўваліся спецыяльныя людзі, якія складалі прашэнні[14]. Нацыянальныя ж меншасці размаўлялі на родных мовах (Махалля). У шматмоўных гарадах і вёсках насельніцтва гаварыла на розных мовах, прычым не ўсе людзі, якія пражывалі ў мегаполісах, ведалі асманскую мову.
Рэлігіі
правіцьІслам
правіцьДа прыняцця ісламу цюркі былі шаманістамі. Распаўсюджванне ісламу пачалося пасля перамогі Абасідаў у Таласкай бітве 751 года. У другой палове VIII стагоддзя большая частка агузаў (продкаў сельджукаў і туркаў) прыняла іслам. У XI стагоддзі агузы пасяліліся ў Анатоліі, што спрыяла яго распаўсюджванню там.
У 1514 г. султан Селім I зладзіў масавую разню шыітаў, якія жылі ў Анатоліі, бо лічыў іх ерэтыкамі, пры гэтым было забіта больш за 40 000 чалавек[15].
Хрысціянства і іўдаізм
правіцьСвабода хрысціян, якія жылі ў Асманскай імперыі, была абмежаваная, бо туркі адносілі іх да «грамадзян другога гатунку». Хрысціяне і іўдзеі не лічыліся роўнымі ў правах з туркамі: паказанні хрысціян супраць турак не прымаліся судом. Яны не маглі насіць зброю, ездзіць на конях, іх дамы не маглі быць вышэйшымі за дамы мусульман, мелася і шмат іншых прававых абмежаванняў[16]. На працягу ўсяго існавання Асманскай імперыі з немусульманскага насельніцтва спаганяўся падатак — Дэўшырме. Перыядычна ў Асманскай імперыі праходзіла мабілізацыя хлопчыкаў-хрысціян дападлеткавага ўзросту, якія пасля прызыву ўзгадоўваліся як мусульмане[17]. Гэтыя хлопчыкі навучаліся мастацтву кіравання дзяржавай, прымалі ўдзел у фарміраванні кіруючага класа і стварэнні элітных войскаў (янычар).
Згодна з сістэмай мілета, немусульмане з’яўляліся грамадзянамі імперыі, але не мелі правоў, якія мелі мусульмане. Сістэма праваслаўнага мілета была створана яшчэ пры Юстыніяне I і ўжывалася да канца існавання Візантыйскай імперыі. Хрысціяне, як найбольшая група немусульманскага насельніцтва ў Асманскай імперыі, мелі шэраг асаблівых прывілеяў у палітыцы і гандлі і таму плацілі больш высокія падаткі, чым мусульмане[18][19].
Пасля падзення Канстанцінопаля ў 1453 годзе Мехмед II не выразаў хрысціян горада, а наадварот, нават захаваў іх інстытуцыі (да прыкладу, Канстанцінопальская праваслаўная царква).
У 1461 годзе Мехмед II заснаваў Армянскі патрыярхат Канстанцінопаля. У часы ж Візантыйскай імперыі армяне лічыліся ерэтыкамі і таму не маглі будаваць цэрквы ў горадзе. У 1492 годзе падчас ганенняў іспанскай інквізіцыі Баязід II накіраваў турэцкі флот у Іспанію для выратавання мусульман і сефардаў, якія неўзабаве аселі на тэрыторыі Асманскай імперыі.
Адносіны Порты з Канстанцінопальскай праваслаўнай царквой у асноўным насілі мірны характар, рэпрэсіі ж былі рэдкімі. Структура царквы была захавана ў недатыкальнасці, але яна знаходзілася пад строгім кантролем турак. Пасля прыходу да ўлады ў XIX стагоддзі нацыяналістычна настроеных новых асманаў палітыка Асманскай імперыі набыла рысы нацыяналізму і асманізму. Балгарская праваслаўная царква была распушчана і змешчана пад юрысдыкцыю Грэчаскай праваслаўнай царквы. У 1870 годзе султан Абдул-Азіз заснаваў Балгарскі экзархат Грэчаскай праваслаўнай царквы і аднавіў яе аўтаномію.
Падобныя мілеты склаліся з розных рэлігійных суполак, уключаючы мілет з яўрэяў, на чале якога стаяў галоўны равін, і мілет з армян, на чале якога стаяў біскуп.
Войска
правіцьПершай ваеннай адзінкай Атаманскай дзяржавы было войска, якое арганізаваў Асман І з супляменнікаў, якія насялялі заходнюю Анатолію, у канцы XIII стагоддзя. З развіцём імперыі ваенная сістэма стала заблытанай арганізацыяй. Галоўны корпус Асманскага войска ўключаў янычар, сіпахаў і акунджаў. Асманскае войска было аднымі з самых перадавых узброеных сіл у свеце, было адным з першых, хто выкарыстоўваў мушкеты і пушкі. Атаманская конніца вызначалася высокай хуткасцю і рухомасцю, без цяжкой брані, выкарыстоўваючы кароткія мячы на хуткіх аравійскіх канях. Паніжэнне баяздольнасці войска стала відавочным з сярэдзіны XVII ст. і пасля Вялікай турэцкай вайны.
Мадэрнізацыя Асманскай імперыі ў XIX стагоддзі пачалася з узброеных сіл. У 1826 г. султан Махмуд II адмяніў корпус янычараў і заснаваў сучаснае асманскае войска, якое наймала замежных экспертаў і пасылала сваіх афіцэраў на навучанне ў заходнееўрапейскія краіны. Таксама існавалі ваенна-марскі флот і ваенна-паветраныя сілы.
Культура
правіцьАсманская імперыя ў эпоху сваёй магутнасці займала тэрыторыі вакол Міжземнага мора і Чорнага мора. На гэтых землях існавала вялікая колькасць культур, у выніку вызначыць агульную «Асманскую культуру» вельмі цяжка, за выключэннем некаторых рэгіянальных цэнтраў і сталіц.
Уплыў заваёваных культур, асабліва еўрапейскіх, на турэцкі народ быў відавочны, праяўляўся ў архітэктуры і мастацтве.
Султаны
правіцьСултан або падзішах, таксама вядомы ў Еўропе як Вялікі Турак, быў адзіным кіраўніком у краіне. У Асманскай імперыі правячай дынастыяй з’яўляўся дом Асманаў, нашчадкаў Асмана І. Першы султан імперыі — Мурад I, апошні — Мехмед VI.
Спіс султанаў Асманскай імперыі
правіць- Асман I (1281—1326; бей)
- Архан I (1326—1359; бей)
- Мурад I (1359—1389; султан з 1383)
- Баязід I (1389—1402)
- Безуладдзе (1402—1413)
- Мехмед I (1413—1421)
- Мурад II (1421—1444, 1445—1451)
- Мехмед II (1444—1445, 1451—1481)
- Баязід II (1481—1512)
- Селім I (1512—1520; халіф з 1517)
- Сулейман I (1520—1566)
- Селім II (1566—1574)
- Мурад III (1574—1595)
- Мехмед III (1595—1603)
- Ахмед I (1603—1617)
- Мустафа I (1617—1618)
- Асман II (1618—1622)
- Мустафа I (1622—1623)
- Мурад IV (1623—1640)
- Ібрагім I (1640—1648)
- Мехмед IV (1648—1687)
- Сулейман II (1687—1691)
- Ахмед II (1691—1695)
- Мустафа II (1695—1703)
- Ахмед III (1703—1730)
- Махмуд I (1730—1754)
- Асман III (1754—1757)
- Мустафа III (1757—1774)
- Абдул Хамід I (1774—1789)
- Селім III (1789—1807)
- Мустафа IV (1807—1808)
- Махмуд II (1808—1839)
- Абдул-Меджыд I (1839—1861)
- Абдул Азіз (1861—1876)
- Мурад V (1876)
- Абдул Хамід II (1876—1909)
- Мехмед V (1909—1918)
- Мехмед VI (1918—1922)
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в г д е M. Kabadayı, Inventory for the Ottoman Empire / Turkish Republic 1500—2000
- ↑ Kinross 1979, p. 206.
- ↑ а б Kinross 1979, p. 281.
- ↑ Leila Erder and Suraiya Faroqhi, Population Rise and Fall in Anatolia 1550—1620, Middle Eastern Studies, Vol. 15, No. 3 (Oct., 1979), pp. 322—345.
- ↑ Quataert & Spivey 2000, pp. 110–111.
- ↑ Quataert & Spivey 2000, p. 112.
- ↑ Quataert & Spivey 2000, p. 113.
- ↑ а б Quataert & Spivey 2000, p. 114.
- ↑ Pamuk, S. «The Ottoman Empire and the World Economy: The Nineteenth Century». International Journal of Middle East Studies, Cambridge University Press, Vol. 23, No. 3, Aug. 1991.
- ↑ Quataert & Spivey 2000, p. 115.
- ↑ Quataert & Spivey 2000, p. 116.
- ↑ Justin McCarthy, Death and Exile: The Ethnic Cleansing of Ottoman Muslims, 1821—2000, Princeton, N.J: Darwin Press, 1995.
- ↑ Bertold Spuler, M. Ismail Marcinkowski. Persian historiography and geography. 2003. P. 69.
- ↑ Kemal H. Karpat (2002). Studies on Ottoman social and political history: selected articles and essays. Brill. p. 266. ISBN 90-04-12101-3.
- ↑ George C. Kohn (2007). Dictionary of Wars. Infobase Publishing. p. 385. ISBN 0-8160-6577-2
- ↑ Akcam, Taner. A Shameful Act: The Armenian Genocide and the Question of Turkish Responsibility. New York: Metropolitan Books, 2006. P. 24. ISBN 0-8050-7932-7
- ↑ Shaw and Shaw. History of the Ottoman Empire, pp. 112—129.
- ↑ Sean Krummerich. The Divinely-Protected, Well-Flourishing Domain: The Establishment of the Ottoman System in the Balkan Peninsula Архівавана 10 чэрвеня 2009. Loyola University New Orleans, The Student Historical Journal, volume 30 (1998-99).
- ↑ Turkish Toleration, The American Forum for Global Education.
Літаратура
правіць- Patrick Balfour Kinross. The Ottoman Centuries: The Rise and Fall of the Turkish Empire (англ.). — William Morrow, 1979.
- Quataert, Donald; Spivey, Diane M. (2000), Consumption Studies and the History of the Ottoman Empire, 1550–1922, SUNY Press, ISBN 978-0-7914-4431-3
Спасылкі
правіць- Асманская імперыя Архівавана 12 чэрвеня 2010. (руск.)