У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Мурад II (1404 — 3 лютага 1451, Эдзірнэ) — султан Асманскай імперыі (14211444 i 14461451) паходзіў з дынастыі Асманаў. Сын султана Мехмеда I, бацька Мехмеда II Здабыўцы.

Мурад II
асман. مُراد ثانى
султан Асманскай імперыі[d]
4 чэрвеня 1421 — 1 жніўня 1444
Папярэднік Мехмед I
Пераемнік Мехмед II Заваёўнік
султан Асманскай імперыі[d]
1 верасня 1446 — 12 лютага 1451
Папярэднік Мехмед II Заваёўнік
Пераемнік Мехмед II Заваёўнік
Нараджэнне чэрвень 1404[1][2]
Смерць 3 лютага 1451 (46 гадоў)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Мехмед I
Маці Эмінэ Хатун[d]
Жонка Мара Бранкавіч[d], Хюма Хатун[d] і Таджуніса-хатун[d]
Дзеці Мехмед II Заваёўнік і Fatma Sultan[d]
Веравызнанне іслам
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стаў султанам пасля смерці бацькі. У 1427 вярнуў кантроль над гарадамі Ніш і Крагуевац, у 1428 палажыў канец існаванню караманьскаму эмірату ў Анатоліі.

Узмацніўшы пазіцыі, свабодна ажыццяўляў свае дзеянні на Балканах. У 1430 Мурад захапіў Фесалонікі, а ў 1439 уключыў Сербію ў склад Асманскай імперыі, як асобную правінцыю.

Перамог венграў у 1442 у бітве пад Яламіцай, заключыў мірны дагавор з венгерскім каралём Уладзіславам Варненчыкам, але гэты дагавор пад уплывам папскай дыпламатыі разарваў, што непазбежна прывяло да вайны. 10 лістапада 1444 у бітве пад Варнай перамог польска-венгерскае войска. Пасля вялікай страты войска стала непазбежным бітва з Янушам Хіньядзі, у выніку чаго Мурад II быў вымушаны адступіць ад стальца на карысць сына. Вярнуўся на імператарскі сталец у 1446.

У 1446 перамог Януша Хіньядзі. Ваяваў з албанцамі, перамог манголаў.

Зноскі