Мехмед II Заваёўнік
Мехме́д II Заваёўнік (30 сакавіка 1432 — 3 мая 1481) — султан Асманскай імперыі (1451—1481).
Мехмед II Заваёўнік асман. محمد ثانى асман. Mehmed-i sânî | |
![]() | |
![]() | |
Дзейнасць: | манарх, паэт |
---|---|
Веравызнанне: | іслам |
Нараджэнне: | 30 сакавіка 1432 |
Смерць: | 3 мая 1481[1][2][3] (49 гадоў) |
Пахаванне: | |
Дынастыя: | Дынастыя Асманаў |
Бацька: | Мурад II |
Маці: | Хюма Хатун[d] |
Жонка: | Эрміне Гюльбахар Хатун[d], Гюльшан Хатун[d], Сіцці Мюкрыме Хатун[d], Чычэк Хатун[d] і Алена Палеалагіня[d] |
Дзеці: | Баязід II, Джэм[d] і Gevherhan Sultan[d] |
Аўтограф: | ![]() |
Манаграма: | |
ЖыццёПравіць
У самым пачатку свайго кіравання, каб не ўзнікала прэтэнзій на імператарскі сталец, здзейсніў забойства свайго брата, чым пачаў традыцыю братазабойства ў валадарскай сям'і (амаль кожны наступны султан здзяйсняў забойства брата). У час яго кіравання Асманская імперыя значна павялічыла свае памеры. Вялікім дасягненнем султана стала ўзяцце Канстанцінопаля, якое спыніла існаванне такой дзяржавы, як Візантыйская імперыя. Адразу пасля захопу горада пачалося будаўніцтва магутнай крэпасці на Басфоры. Канстанцінопаль стаў сталіцай Асманскай імперыі.
У 1458—1459 гадах Сербія канчаткова падпала пад уладу Асманіі. У 1460 паў Марэйскі дэспанат, а 1461 асманы здабылі Трапезунд і Амасею. У 1463—1464 была захоплена Боснія. У 1463 Мехмед II пачаў вайну з Венецыяй. Асноўнай арэнай вайны стала Эгейскае мора.
Пачынаючы з 1470-х султан вядзе войны з венграмі і аўстрыйцамі, падпарадкоўвае крымскіх татар. У 1479 флот Асманская імперыі займае шэраг астравоў Іанічнага мора і некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Італіі.
Памёр Мехмед II 3 мая 1481 ад падагры. Пахаваны ў Канстанцінопалі.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Mehmed the Conqueror // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fatih Sultan Mehmet // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mehmed (Mehmed II. Fatih) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Мехмед II // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. С. 324.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мехмед II Заваёўнік
Папярэднік: Мурад II |
Асманскі султан 1451 — 1481 |
Пераемнік: Баязід II |