Архан I
Архан І, (1281 — 1359) — султан Асманскай імперыі ў гадах 1326—1359.
Архан I асман. اورخان غازى | |
![]() | |
![]() | |
Дзейнасць | кіраўнік |
---|---|
Веравызнанне | іслам |
Нараджэнне | 6 лютага 1288 |
Смерць | сакавік 1360 (72 гады) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Дынастыя Асманаў |
Бацька | Асман I |
Маці | Малхун Хатун[d] |
Жонка | Нілюфер Хатун[d], Аспорча Хатун[d], Феадора Хатун[d] і Eftandise Hatun[d] |
Дзеці | Мурад I, Suleyman Pasha[d] і Шэхзадэ Халіл[d] |
Аўтограф | ![]() |
Манаграма | ![]() |
БіяграфіяПравіць
Рэарганізаваў дзяржаўны строй і правёў некалькі ваенных рэформ. Першым візірам імперыі зрабіў свайго брата Алаедына, акрамя таго, ён быў першы ўладальнік звання паша.
У першай палове свайго кіравання з 1326 да 1344 г., Архан пашырыў уплыў асманаў у Малой Азіі і ўзмацніў войска. У той жа час распалася імперыя сельджукаў, землі якой у асноўным увайшлі ў склад Асманскай імперыі. Архан заваяваў вялікую частку Заходняй Анадоліі і прыняў удзел у палітычным працэсе Візантыйскай імперыі, заключыўшы шлюб з дачкой візантыйскага імператара Іаана VI Кантакузіна.
У 1354 сын Архана — Сулейман паша, акупіраваў Галіполі (пакінуты грэчаскім насельніцтвам перад вялікім землетрасеннеам), т. ч. даўшы Асманскай дзяржаве плацдарм у Еўропе.
У другой палове свайго кіравання, з 1344 па 1359, межы Асманскай імперыі былі пашыраны Арханам да Фракіі і Македоніі. Была зроблена спроба захапіць Канстанцінопаль, якая, аднак, скончылася цяжкім паражэннем.
Арханам было заснавана і пабудавана мноства кляштараў, мячэцяў і школ, памёр Архан у глыбокай старасці, у 1359 годзе. Бацька султана Мурада I.
Папярэднік: Асман I |
Асманскі султан 1288—1326 |
Пераемнік: Мурад I |
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архан I