Асман I
Асман, асм. ُثمَان ʿUthmān (1258 — 1326) — першы турэцкі султан (1281—1326) і заснавальнік Асманскай імперыі.
Асман I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
асман. عُثمان غازى | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Архан I | ||||||
Нараджэнне |
1258 |
||||||
Смерць |
21 жніўня 1326 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асманы | ||||||
Бацька | Эртагрул | ||||||
Маці | Халіме Хатун[d] | ||||||
Жонка | Рабія Бала-хатун[d] і Малхун Хатун[d] | ||||||
Дзеці | Архан I, Алаэдзін-паша[d] і Fatma Hatun[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1258, у тым жа годзе, калі манголы напалі на Багдад. Пасля смерці бацькі Эртагрула, у 1281 г., Асман ва ўзросце 45 гадоў, стаў лідарам турэцкага племені Кайы. Валадарыў у Сагуце, на мяжы з Візантыйскай імперыяй, дзе яго бацька насяліў бежанцаў, для стрымлівання мангольскага ўварвання.
Неўзабаве ён пачаў збіраць наймітаў і рэгулярна рабаваць саслабеўшую Візантыйскую імперыю. Акрамя таго, вялікая колькасць уцекачоў, якая ратавалася ад мангольскага палона, збіралася ў гэтым раёне і папаўняла армію Асмана, таксама ў армію ўступалі ваяры ісламу, якія змагаліся за распаўсюджанне і пашырэнне ісламу.
Добрае веданне ваенай справы дапамаглі Асману стрымаць набегі татараў, а аб’яднаўшы пад сваім сцягам вялікую армію прыняўся захопліваць візантыйскія землі. Адданасць і прыхільнасць да турэцкага султана ўзнагароджвалася грошамі або тытуламі. Такім чынам Асман здолеў значна пашырыць свае ўладанні і ўплыў, таксама ён пачаў чыканіць свае ўласныя грошы і ўтварыў уласны аўтарытэтны суд.
Асман вядомы, як вельмі памяркоўным і справядлівы кіраўнік, з цярпімасцю да іншых рэлігій, у выніку чаго падатак быў на вельмі нізкім узроўні. Асман памёр у 1326 у Сагуце, пахаваны ў горадзе Бурса.
Зноскі
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асман I