Галата
Галата́ (турэцк.: Galata, грэч. Γαλατά, італ.: Galata) — гістарычны раён на тэрыторыі ільчэ Беяглу ў еўрапейскай частцы Стамбула. Заснаваны генуэзскімі каланістамі ў позневізантыйскую эпоху як прадмесце Канстанцінопаля, пазней стаў асноўным гандлёвым раёнам горада. Межы Галаты прыкладна супадаюць з сучасным раёнам Каракёй.
Этымалогія
правіцьСлова, магчыма, узыходзіць да грэчаскага «галактас» — малочны, паколькі у першыя стагоддзі існавання Канстанцінопаля ў Галаце пасвілі коз і авечак. Паводле іншай версіі, слова паходзіць ад імя аднаго з кельцкіх плямёнаў Анатоліі — галатаў. Італьянцы часам звязваюць назву са словам «калата» — схіл, што, хутчэй за ўсё, з’яўляецца прыкладам народнай этымалогіі.
Гісторыя
правіцьВізантый і ранняя Візантыя
правіцьПершыя пасяленцы з’явіліся на месцы Галаты яшчэ ў часы, калі горад насіў імя Візантый. Месца было вядома пад назвай Сіке (Sycae, фігавыя дрэвы ці інжыр)[1].
Часткай горада Галата стала пры імператары Канстанціне Вялікім, тады ж яна была абнесена асобнай сцяной.[2] У V стагоддзі імператар Феадосій II, разбіўшы горад на 14 раёнаў, прысвоіў Галаце нумар 13.
Генуэзскі перыяд
правіцьУ 1273 г. кантроль над паўночнай часткай Канстанцінопаля фактычна пераходзіць да генуэзскага купецтва, прадстаўнікі якога заснавалі тут банкі, гандлёвыя канторы і склады на Банкаўскай вуліцы. Генуэзцы заставаліся гаспадарамі гандлю ў імперыі да самага яе падзення ў 1453 годзе, і працягвалі адыгрываць вядучую ролю ў гандлі Асманскай імперыі. Генуэзцы пры візантыйцах абнеслі раён сцяной (не захавалася) і пабудавалі на самым высокім пункце раёна Галацкую вежу.
Асманскі перыяд
правіцьУ асманскі перыяд у 1492 г. у квартале пасяліліся выгнаныя з Іспаніі марыскі. Дамініканская царква Св. Паўла была ператворана імі ў мячэць Арап-джамі.
Звязаныя назвы
правіцьНедалёка ад Галацкай вежы, але па-за межамі былой генуэзскай калоніі, размешчаны ліцэй Галатасарай (літаральна «галацкі палац»), былая Султанская Школа. На яго тэрыторыі быў заснаваны самы тытулаваны турэцкі футбольны клуб «Галатасарай». Мост паміж Галатай і Канстанцінопалем таксама дагэтуль называецца Галацкім.
Зноскі
- ↑ Иванов С. А. Босфор, Галата и Принцевы острова // В поисках Константинополя. Путеводитель по византийскому Стамбулу и окрестностям. — М: «Вокруг света», 2011. — С. 568. — 752 с. — ISBN 978-5-98652-382-8.
- ↑ Constantinople // Encyclopedia Britannica. — 1911.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галата