Сулейма́н II (асм. سليمان ثانى‎ — Süleymân-ı sânî, турэцк.: İkinci Süleyman; 15 красавіка 1642 — 22 чэрвеня 1691) — султан Асманскай імперыі (9 лістапада 16871691).

Сулейман II
سليمان ثانى‎ - Süleymân-ı sânî
Сулейман II
Coat of arms of the Ottoman Empire (1882–1922).svg
сцяг
20-ы Асманскі султан
16871691
Папярэднік Мехмед IV
Пераемнік Ахмед II
 
Дзейнасць кіраўнік
Веравызнанне іслам
Нараджэнне 15 красавіка 1642(1642-04-15)[1][2][3]
Смерць 22 чэрвеня 1691(1691-06-22) (49 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Дынастыя Асманаў
Бацька Ібрагім I
Маці Саліха Дылашуб Сулан[d]
 
Аўтограф Tughra of Suleiman II.JPG
Тугра Tughra of Suleiman II.JPG

Сын султана Ібрагіма I, малодшы брат султана Мехмеда IV. Узыйшоў на прастол у выніку янычарскага мецяжу, які прывёў да звяржэння Мехмеда IV. Да гэтага больш за 40 лёт правёў у ізаляцыі ў палацы Тапкапы (у т.з. «Клетцы»).

Сулейман быў вельмі рэлігійным чалавекам і праводзіў час у малітвах, а дзяржаўнымі справамі займаліся вялікія візіры, найбольш бачным з якіх быў Фазыл Мустафа Кепрулю1689). Працягвалася вайна са Свяшчэннай лігай, аўстрыйскія войскі ўзялі Бялград у 1688, а затым акупавалі Боснію. Пачынаючы з 1689 года, наступ аўстрыйскіх войскаў быў спынены, у 1690 годзе туркі ўзялі Оршаву і Бялград. Сулейман II сканаў ад вадзянкі сэрца 22 чэрвеня 1691 года.

Зноскі

  1. Suleyman II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Süleiman (Süleiman II.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Solimà II // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.


Папярэднік:
Мехмед IV
Асманскі султан
16871691
Пераемнік:
Ахмед II