Сулейман I

султан Асманскай імперыі

Сулейман І Пышны (27 красавіка 1494 — 6 верасня 1566) — асманскі султан з 1520 года да сваёй смерці ў 1566 годзе. Вядомы на Захадзе як Сулейман Цудоўны[4], і на Усходзе, так як «Заканадавец», з-за яго поўнай рэканструкцыі асманскай прававой сістэмы. Сулейман стаў адным з самых выдатных кіраўнікоў XVI стагоддзя ў Еўропе, з’яўляючыся кіраўніком ваенным, палітычным і эканамічным кіраўніком Асманскай імперыі. У часы яго панавання Асманская імперыя дасягнула піка сваёй магутнасці. Сулейман асабіста ўзначальваў сваё войска падчас заваяванняў хрысціянскіх крэпасцей, як Бялград, Родас, таксама прымаў удзел у няўдалай аблозе Вены ў 1529 годзе. Сулейман здолеў захапіць большую частку Блізкага Усходу ў вайне супраць Сефевідаў, а таксама вялікія тэрыторыі Паўночнай Афрыкі на захад да Алжыра. Падчас яго панавання асманскі флот дамінаваў у моры ад Міжземнага да Чырвонага мора і Персідскага заліва[5].

Сулейман Кануні
асман. سليمانا اول
Сцяг10-ы Асманскі султан
15201566
Папярэднік Селім I
Пераемнік Селім II
Нараджэнне 6 лістапада 1494
Смерць 6 верасня 1566(1566-09-06)[1] (71 год)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Селім I
Маці Хафса-султан[d]
Жонка Раксалана, Mahidevran[d], Fülane Hatun[d] і Gülfem Hatun[d]
Дзеці Şehzade Mustafa[d], Шэхзадэ Мехмед[d], Міхрымах[d], Селім II, Шэхзадэ Баязід[d], Şehzade Murad[d], Raziye Sultan[d], Шэхзадэ Джыхангір[d], Шэхзадэ Абдула[d], Fatma Nur[d], Şehzade Mahmud[d] і Noor sultan[d]
Веравызнанне Іслам, суніцкага толку
Дзейнасць ваенная справа[3] і палітыка[3]
Аўтограф Выява аўтографа
Тугра Тугра
Прыналежнасць Асманская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пашыраючы імперыю, Сулейман асабіста пачынаў заканадаўчыя змены, якія тычыліся грамадства, адукацыі, падаткаабкладання і крымінальнага права. Яго кананічнае права ўсталявала форму імперыі на працягу стагоддзяў пасля яго смерці. Мала таго, Сулейман быў выдатным паэтам і вялікім апекуном культуры, што стала пачаткам залатога веку мастацтва ў Асманскай імперыі, яе літаратурнага і архітэктурнага развіцця[6]. Паводле дадзеных Сулейман валодаў пяццю мовамі: турэцкай, арабскай, чагатайскай (дыялект цюркскай мовы звязанай з уйгурскай мовай), фарсі і сербскай.

Насуперак асманскім традыцыям Сулейман ажаніўся з дзяўчынай са свайго гарэма, Раксаланай, якая аказала на яго велізарны ўплыў. Іх сын Селім II, атрымаўшы ўладу пасля смерці Сулейман кіраваў імперыяй 46 гадоў. Тытулы Сулеймана — султан султанаў, Цень Бога на Зямлі, Цэзар усіх зямель Рыма (пасля ўзяцця Канстанцінопаля, Асманскія султаны ўзялі сабе тытул «рымскага імператара»).

Біяграфія

правіць

Дзяцінства

правіць

На момант з’яўлення на свет Сулеймана яго бацька, Селім І Грозны, быў трэцім па чарзе пераемнікам трона (за братамі: Ахмедам і Каркучам). Невядома паходжанне маці Сулеймана Хафізы (14791453), вядома толькі, што перад нараджэннем Сулеймана яна ўваходзіла ў гарэм Селіма. Нараджэнне сына зрабіла яе другой жонкай у гарэме (першай была татарская князёўна Айша).

Ва ўзросце сямі гадоў Сулеймана паслалі да двара султана Баязіда II у Канстанцінопаль. Ён вучыўся асновам ваеннай справы, права і фехтавання, вывучаў навукі, у асноўным гісторыю і філасофію. Вывучыў таксама замежныя мовы: ведаў сербскую, арабскую і персідскую.

Ва ўзросце 14 гадоў пачаў выконваць дзяржаўныя абавязкі (кіраўнік Кафы ў Крыме). Калі яго бацька стаў падышахам, атрымаў кіраванне над правінцыяй Меніса, ажыццяўляў таксама функцыі кіраўніка еўрапейскіх правінцый падчас ваенных паходаў Селіма.

21 верасня 1520 г. памёр Селім I (Сулейману было на той час 25 гадоў). Безуладдзем хацеў скарыстацца намеснік сірыйскай правінцыі Dżanberdi Gazâlî. Спадзеючыся на падтрымку персідскага шаха Ізмаіла (заснавальніка дынастыі Сафавідаў), вырашыў атрымаць тытул асманскага султана. Сулейман задушыў сілаю бунт і ўзяў уладу ў цэлай Асманскай імперыі ў свае рукі.

Султанства

правіць

У часы праўлення Сулеймана Асманская імперыя значна пашырыла свае межы. Галоўным кірункам экспансіі была Еўропа. Аднак заваяванні Сулеймана распаўсюдзіліся таксама на Азію і Афрыку. Сам Сулейман асабіста прымаў удзел у 13 ваенных кампаніях.

Смерць

правіць

Сулейман памёр у ноч з 5 на 6 верасня 1566 г. падчас пахода на Венгрыю. Яго смерць хавалі ад салдат на працягу 40 дзён. Цела султана (без сэрца і вантроб) было перавезена ў Канстанцінопаль і пахавана ў маўзалеі, пабудаваным у двары мячэці Сулеймана.

У 1599 г. ў Лондане з’явіўся першы ў Еўропе літаратурны твор, прысвечаны гэтаму кіраўніку: The Tragedie of Soliman.

Сям’я

правіць

Як мусульманін Сулейман мог мець 4 жонкі (і столькі наложніц, колькі мог утрымліваць). Імя яго першай жонкі невядома. Ажаніўся з ёй у 1511, падчас знаходжання ў Кафе. Яна нарадзіла яму сына Махмуда, які памёр падчас эпідэміі воспы 29 лістапада 1521. У жыцці Сулеймана яна не адыграла значнай ролі, памерла ў 1500. Другая яго жонка — Гюфем Султан (Gufem Sultan). Яе сынам быў Мюрад. Ён таксама памёр падчас эпідэміі воспы 10 лістапада 1521. Гюфем была задушана па загаду Сулеймана ў 1562. Трэцяя — Махідеўран, была больш вядомая як Гюлбахар (Вясновая ружа). Пасля смерці Махмуда яе сын Мустафа (кіраўнік правінцыі Меніса з 1533) першапачаткова быў названы пераемнікам Сулеймана. Ён быў пакараны па загаду султана, калі Сулейман пачаў асцерагацца яго папулярнасці і ўплыву на войска. Чацвёртай жонкай Сулеймана была Хурэм Султан (Hurrem Sultan), у Еўропе вядомая як Раксалана.

Сулейман меў у цэлым мінімум 11 дзяцей, з якіх большасць памерла ў дзяцінстве. Да сталага ўзросту дажылі:

  • Мустафа (Mustafa) (15151553)
  • Мехмед (Mehmed) (15221543)
  • Мірыям (Mihrimah) (1522—1578)
  • Селім (Selim) (15241574)
  • Баязід (Bajezid) (15251562)
  • Джангір (15331553)

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
  2. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 14 мая 2024.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Merriman, Roger Bigelow (1944). «Suleiman the Magnificent, 1520—1566». Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press. ISBN 1-4067-7272-0. OCLC 784228.
  5. Mansel, Phillip (1998). «Constantinople : City of the World’s Desire, 1453—1924». New York: St. Martin’s Griffin. p. 61, ISBN 978-0-312-18708-8.
  6. Atıl, Esin (July/August 1987). «The Golden Age of Ottoman Art» Архівавана 9 чэрвеня 2011.. Saudi Aramco World (Houston, Texas: Aramco Services Co) 38 (4): 24-33. ISSN 1530-5821.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць