Уйгурская мова
Сярэднеазіяцкая мова
Уйгурская мова, ці новауйгурская мова (саманазва: ئۇيغۇرچە, Уйғурчә, Uyghurche) — цюркская мова, родная мова уйгураў, распаўсюджаная ў Цэнтральнай Азіі.
Уйгурская мова | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | ئۇيغۇرچە, Уйғурчә, Uyghurche |
Краіны | Кітай, Казахстан і інш. |
Рэгіёны | Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён |
Агульная колькасць носьбітаў | ~10 млн[1][2] |
Рэйтынг | 98 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | арабскі алфавіт, кірыліца (уйгурскае пісьмо) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | уйг 715 |
ISO 639-1 | ug |
ISO 639-2 | uig |
ISO 639-3 | uig |
WALS | uyg |
Ethnologue | uig |
ABS ASCL | 4305 |
IETF | ug |
Glottolog | uigh1240 |
![]() |
Сучасная уйгурская мова сфарміравалася ў першай палавіне XX стагоддзя на аснове сярэдневяковай пісьмовай чагатайскай мовы і мясцовых цюркскіх гутарковых моў паўночна-заходняй часткі сучаснага Кітая (турфанскай, кашгарскай, ілійскай і інш.). Не з'яўляецца прамым нашчадкам старажытна-уйгурскай мовы.
Мае афіцыйны статус у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР.
Падзяляецца на 3 буйныя дыялекты. Большасць уйгураў карыстаюцца алфавітам на арабскай графічнай аснове. Уйгуры ў былых рэспубліках СССР — на аснове лацініцы і кірыліцы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Уйгурская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 190.