Селім II
Селім II Мест[2] (28 мая 1524 — 12 снежня 1574) — асманскі султан, прадстаўнік дынастыі Асманаў; сын Сулеймана I Вялікага і Раксаланы, бацька Мурада III.
Селім II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сулейман I | ||||||
Пераемнік | Мурад III | ||||||
Нараджэнне |
28 мая 1524[1] |
||||||
Смерць |
9 снежня 1574[1] (50 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асманы | ||||||
Бацька | Сулейман I | ||||||
Маці | Раксалана | ||||||
Жонка | Нурбану Султан[d] і Селіміе Султан[d] | ||||||
Дзеці | Мурад III, Шэхзадэ Абдула[d], Фацьма Султан[d], Геўхерхан Султан[d], Шах Султан[d], Эсмехан Султан[d] і Хюма Султан[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Дзейнасць | кіраўнік | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Манаграма |
|
||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Стаў султанам у 1566—1574 гадах. Пазбаўлены здольнасці ваенных і палітычных талентаў сваіх папярэднікаў на стальцы, не браў удзелу ў ваенных кампаніях. Кіраванне дзяржавай паручыў сваім міністрам начале з вялікім візірам Мехмедам Саколу, а сам паглынаўся ў оргіі і забавы.
Падчас яго кіравання Асманская імперыя праводзіла шэраг войн: з Персіяй, Венгрыяй і Венецыяй, заключыла мір з Свяшчэннай рымскай імперыяй. Таксама адбылося першае сутыкненне з расійскімі войскамі, але потым паміж краінамі быў заключаны мірны дагавор. Захоп Кіпра падштурхнуў еўрапейскія краіны да стварэння антытурэцкай кааліцыі — Святая Ліга.
Пасля распаду хрысціянскай кааліцыі, дзякуючы намаганням вялікага візіра Саколу быў захоплены Туніс. У 1573 падпісаны мір з Венецыяй, што дапамагло туркам замацавацца на Кіпры.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #138054231 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ З тур. мовы «пьяніца»