Кракаўскае ваяводства (да 1795 года)
Кракаўскае ваяводства (польск.: Województwo krakowskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай, якая існавала з XIV стагоддзя па 1795 год у складзе Малапольскай правінцыі.
Кракаўскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
польск.: Województwo krakowskie лац.: Palatinatus Cracoviensis | |||
|
|||
Краіна | Рэч Паспалітая | ||
Статус | Ваяводства | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Кракаў | ||
Дата ўтварэння | XIV стагоддзе | ||
Дата скасавання | 1795 | ||
Афіцыйныя мовы | польская, лацінская | ||
Насельніцтва (1790) | 249 238 | ||
Нацыянальны склад | палякі | ||
Канфесійны склад | каталікі | ||
Плошча | 17 650 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сядзібай ваяводы быў горад Кракаў, а земскія сеймікі праходзілі ў Прашавіцах. Ваяводства займала тэрыторыю 17 650 км² і падзялялася на 8 паветаў.
Гісторыя
правіцьПасля феадальнай раздробленасці Польскай дзяржавы у 1138 годзе сярод сыноў Баляслава III Крывавустага Кракаўскае княства было перададзена, незалежна ад Сілезіі, старэйшаму з іх, Уладзіславу II Выгнанніку. Яно мела межы вельмі падобныя, калі не такія ж, да межаў пазнейшага Кракаўскага ваяводства. Пасля 1314 года Кракаўская зямля была пераўтворана ў Кракаўскае ваяводства, якое без змен стала адміністрацыйнай часткай Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай. Праіснавала ваяводства да 1795 года, калі трапіла ў склад дзяржавы Габсбургаў. За стагоддзі яго межы мала змяніліся. Кракаўская зямля лічылася адной з найбагацейшых у Польшчы, бо мела саляныя руднікі, срэбраныя і свінцовыя руднікі, урадлівыя глебы.
З поўдня Кракаўская зямля межавала са Спішскай зямлёй. Верагодна, гэтая зямля была ўключана ў склад Польшчы ў 1001 годзе Баляславам Храбрым. Частка гэтай зямлі была страчана ў 1018 годзе. У выніку націску Венгрыі паўднёвая мяжа Польшчы паступова адсоўвалася на поўнач. Да XIV стагоддзя польска-венгерская мяжа ў Спішы праходзіла хутчэй за ўсё па даліне Гарнада. Прыкладна ў сярэдзіне XIV стагоддзя Польшча страціла ваколіцы Старой Любоўні. У 1412 годзе Спішская зямля вярнулася Польшчы пад заклад, але не як адзіная зямля, а ў выглядзе некалькіх асобных ключоў, якія ахоплівалі 13 гарадоў.
У 1443 годзе кракаўскі біскуп Збігнеў Алясніцкі купіў Сявежскае княства ў Вацлава I, князя Цешынскага. З гэтага часу княствам кіравалі кракаўскія біскупы, фармальна гэтыя землі былі ўключаны ў склад Кракаўскага ваяводства ў 1790 годзе.
У Кракаўскім ваяводстве дынамічна развівалася Чэнстахова разам з Яснагорскім кляштарам, які быў дынастычнай святыняй Ягелонаў і Вазаў.