Феадальная раздробненасць

Феадальная раздробненасць (удзельная сістэма) — перыяд паслаблення цэнтральнай улады ў феадальных дзяржавах праз дэцэнтралізацыю, абумоўленую ўзмацненнем буйных феадалаў ва ўмовах сеньёрыяльнай арганізацыі працы і воінскай павіннасці. Новыя, больш дробныя тэрытарыяльныя ўтварэнні вядуць практычна незалежнае існаванне, пануючай у іх ёсць натуральная гаспадарка. Тэрмін быў шырока распаўсюджаны ў савецкай гістарыяграфіі, цяпер часта выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі[1].

Тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэння эпохі існавання ўдзелаў і ўключае ў сябе ўвесь перыяд ад падзелу цэнтральнай улады ў раннефеадальнай дзяржаве да ліквідацыі апошняга ўдзела ў цэнтралізаванай дзяржаве (XVI стагоддзе).

Крыніцы

правіць