Спіш
Спіш (славацк.: Spiš, венг.: Szepes, польск.: Spisz) — гістарычная вобласць Славакіі і часткова Польшчы. Размяшчаецца на тэрыторыі сучасных раёнаў Спішска Нова Вес, Стара Любаўня, Попрад, Кежмарак, Левача, Гелніца, Татры, Новы Тарг.


Геаграфія
правіцьДаліны рэк Попрад, Горнад і Высокія Татры.
Цэнтр
правіцьУ XII стагоддзі сталіцай Спішскага камітата стаў Спішскі Град, з XVI стагоддзя — Левача. У наш час самым вялікім горадам Спіша з'яўляецца Попрад.
Гісторыя
правіцьСпіш з'яўляўся адной са спрэчных тэрыторый польска-чэхаславацкіх памежных канфліктаў, якія адбываліся пасля ўтварэння абедзвюх краін у 1918 годзе ў сувязі з неўрэгуляванасцю пытання пра мяжу.
Спасылкі
правіць- Спішскі Град Архівавана 27 верасня 2007.
- Турызм у Спішы