Рыгор Пірамовіч
Рыгор Пірамовіч, сапр. Грыгор Пірумян (польск.: Grzegorz Piramowicz; 25 лістапада 1735, Львоў — 14 лістапада 1801, Менджынец-Падляскі) — педагог, пісьменнік, асветнік, прафесар філасофіі. З армянскай купецкай сям'і.
Рыгор Пірамовіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 лістапада 1735 ці 1735[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 1801 ці 29 снежня 1801[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, паэт, настаўнік |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў езуіцкіх калегіюмах у Луцку і Львове. Належаў да ордэну езуітаў (1754—1773). У 1767 у якасці выхавацеля сыноў львоўскага кашталяна здзейсніў падарожжа ў Францыю і Італію, дзе пазнаёміўся з рознымі плынямі ў філасофіі і педагогіцы. У 1770—1773 выкладаў філасофію ў Львоўскім езуіцкім калегіюме. Пасля забароны ордэна езуітаў Р. Пірамовіч перасяліўся ў Варшаву і ў 1773 г. быў прызначаны членам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай, у 1773-1794 — яе сакратар. Адначасова з 1774 быў пробашчам у Кураве, а з 1785 і ў Коньскаволі[4]. Адзін з укладальнікаў асноўнага закона (1781) пра арганізацыю асветы ў Рэчы Паспалітай. Выконваў функцыі інспектара народных школ. Пасля стварэння пры Адукацыйнай камісіі «Тоwarzystwa do ksiąg elementarnych», якое мела задачай выданне кніг для народнага чытання і выпрацоўку праграм выкладання ў пачатковых школах, Р. Пірамовіч выпрацаваў статут гэтага таварыства і стаў самым энергічным яго працаўніком, у 1775—1787 — сакратар таварыства. Пасля ўдзелу ў Таргавіцкай канфедэрацыі Р. Пірамовіч страціў усе свае пасады, змушаны быў шукаць прытулку па дварах магнатаў, жыў у эміграцыі. З нявысветленых прычын ён быў часова зняволены ў турму аўстра-венгерскім урадам (1797), пакінуў пасады ў Кураве і Коньскаволі[4]. У 1797—1800 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Кракаве. Удзельнічаў у працы Варшаўскага таварыства сяброў навукі. Памёр плябанам касцёла ў Межырычэ.
Р. Пірамовіч пісаў вершы, складаў віншавальныя оды, публіцыстычныя нарысы, складаў хрэстаматыі для пачатковых школ, прамовы на розныя ўрачыстыя выпадкі і пад. З яго твораў (да 70) большасць застаецца ў рукапісах.
Творы
правіць- «Nauka obyczajowa dla ludu», 1785.
- «Powinności nauczyciela», 1787.
Пад рэд. Р. Пірамовіча выйшлі:
- «Fedra… bajki wybrane», 1767. (зб. казак)
- «Wymowa i poezja dla szkół narodowych pierwszy raz wydana», 1792—1819. (падручнік рыторыкі)
- «Elementarz dla szkół parafialnych narodowych, zawierający 1. Naukę pisania i czytania, 2. Katechizm, 3. Naukę obyczajową, 4. Naukę rachunków», 1785. (буквар для парафіяльных школ)
- «Mowa w Dzień Rocznicy Otwarcia Towarzystwa do Ksiąg Elementarnych, 1776», 1788. (зб. прамоў таварыства)
- «Powinności nauczyciela w szkole parafialnej»
- ??, 1889. (зб. вершаў для дзетак і юнакоў)
Крыніцы
правіць- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Piramowicz, Gregor // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 22. — S. 322.
- ↑ Grzegorz Piramowicz // NUKAT — 2002.
- ↑ Храневич К. И. Пирамович, Григорий // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIIIа. — С. 635.
- ↑ а б P. Pytlak, Grzegorz Piramowicz, proboszcz w Końskowoli (1785—1797) Архівавана 11 кастрычніка 2007.
Рыгор Пірамовіч на Вікісховішчы |
Літаратура
правіць- Mizia Т. Ideologia oświatowa G. Piramowicza. // Rozprawy z dziejów oświaty. t.1., Wrocław, 1958;
- Mrozowska K. G. Piramowicz jako sekretarz Towarzystwa do ksiąg elementarnych. // Studia i materiały do dziejów nauki polskiej. t.6., Warsz., 1958.