Каньскаволя
(Пасля перасылкі з Канскаволя)
Каньскаво́ля (польск.: Końskowola), вёска і колішні горад (1532—1870) у Польшчы, адм. цэнтр гміны Каньскаволя ў Пулаўскім павеце Любельскага ваяводства. Месціцца над ракой Куро́ўка, за 5 км на У ад Пулаваў, 10 км на З ад Ку́рава і 42 км ад Любліна. Праз вёску праходзіць аўтадарога нумар 12 і чыгуначная лінія E-20.
Вёска
| ||||||||||||||||||||||||
Вёска была заснаваная каля канца 14 ст., не раней за 1392. Гарадскія правы атрыманыя ў 1532, і страчаныя ў 1870 пасля адміністрацыйнай рэформы. У наш час вёска-спадарожнік Пулаваў. Аднак, жыхары не жадаюць далучэння вёскі да гораду, і ў сакавіку 2006 выступілі з ініцыятывай вяртання гарадскіх правоў.