Аме́лія Залу́ская, у дзявоцтве Агі́нская (польск.: Amelia Załuska z Ogińskich; 10 снежня 1805, Залессе — 5 верасня 1858, Іск’я) — кампазітарка, паэтэса, мастачка, сузаснавальніца курорта Івоніч-Здруй, дама аўстрыйскага ордэна Зорнага крыжа.

Амелія Залуская
Amelia Załuska
Амелія Залуская з дачкой
Амелія Залуская з дачкой
Герб «Агінскі»
Герб «Агінскі»
Нараджэнне 10 снежня 1805(1805-12-10)
Смерць 5 верасня 1858(1858-09-05) (52 гады)
Месца пахавання
Род Залускія[d] і Агінскія
Бацька Міхал Клеафас Агінскі
Маці Марыя дэ Неры[d]
Муж Караль Залускі[d]
Дзеці Эма Асташэўская[d], Міхал Караль Залускі[d], Караль Бернард Залускі[d], Ірэнеуш Залускі[d] і Станіслаў Марыя Залускі[d]
Узнагароды
Ордэн Зорнага крыжа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Амелія Агінская ў 3-хгадовым узросце на малюнку Франсуа-Ксаўе Фабра

Дачка кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага (1765—1833) і спявачкі Марыі Неры (1778—1851). З сям’і вынесла любоў да навукі, літаратуры і музыкі. Валодала некалькімі мовамі: французскай, англійскай, італьянскай і нямецкай. Ведала таксама лаціну, рускую і літоўскую. З малога ўзросту ездзіла ў далёкія падарожжы. Дзякуючы навучанню ў выбітных настаўнікаў музыкі авалодала ігрой на фартэпіяна і мела тэарэтычныя веды, патрэбныя для складання кампазіцый. З жарсцю займалася паэзіяй. Пры нагодзе пісала вершы і малявала. Склала некалькі твораў для фартэпіяна, між іншага: Паланэз до мінор у чатыры рукі, Паланэз ля мажор, Мазурка рэ мінор, полька, тры вальсы і кароткія творы: Marche de Cavallerie, Les Adieux à Joseph (Souvenir) і Walce пад назвай Рэха Івоніча, выдадзеныя ананімна ў Вене.

У Івоніч прыбыла з Клайпеды, ужо замужам за Каралем Залускім. Шлюб адбыўся 11 мая 1826 ў кармеліцкім касцёле ў Вільні. У 1831—1835 Залускія мешкалі ў прускай дзяржаве, у Клайпедзе. Па канфіскацыі маёнткаў на Літве і страце права пражывання пераехалі ў 1837 у Галіцыю і пасяліліся ў Івонічы, які перайшоў ім у спадчыну. У 1837—1845 будавалі курорт. Паводле яе праектаў і пад яе паглядам паўсталі першыя лекавыя будынкі. Муж памёр у 1845 годзе.

Дапамагала мясцовым жыхарам. У 1847 зладзіла дапамогу для хворых на тыф людзей.

Памерла ў 1858 у італьянскай Іск’і, дзе і пахаваная.

Ушанаванне памяці

правіць

Яе імя дагэтуль носіць адна з мінеральных крыніц у Івоніч-Здруі. У парафіяльным касцёле ў Івонічы знаходзіцца памятная таблічка. У 2002 імем Амеліі і Караля Залускіх названая гімназія ў Івоніч-Здруі.

Сям’я

правіць

У шлюбе з Каралем мелі адзінаццаць дзяцей: Міхала Караля (1827—1893, ажаніўся з Геленай Бжастоўскай), Тэафілія (1828—1829), Марыю (1829—1910, замужам за Уладзіславам Галашэўскім), Эму (1831—1912, замужам за Тэафілем Войцехам Асташэўскім), Юзафа (1832—1834), Караля Бернарда (1834—1919), Ірэнеюша (1835—1868), Станіслава Марыю (1838—1904), Іву (1840—1881), Іду (1841—1916, замужам за Гугам Зайлернем) і Францішку (1843—1924, замужам за Вітам Жаленскім).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Wspomnienia o rodzinie Załuskich w XIX stuleciu. — Kraków, 1907.
  • Andrzej Kwilecki. Załuscy w Iwoniczu. — Kórnik: Biblioteka Kórnicka PAN, 1993. — ISBN 83-85213-15-5.

Спасылкі

правіць