Юзаф Балзукевіч (польск.: Józef Bałzukiewicz, літ.: Juozapas Balzukevičius, 1 красавіка 1867, Вільня — 11 лютага 1915, Вільня) — польскі мастак з вядомай дынастыі. Сын скульптара Вінцэнта Балзукевіча, брат мастакоў Баляслава і Луцыі Балзукевічаў.

Юзаф Балзукевіч
Імя пры нараджэнні польск.: Józef Bałzukiewicz
Дата нараджэння 1 красавіка 1867(1867-04-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1915(1915-02-11) (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Вінцэнты Балзукевіч
Род дзейнасці мастак
Жанр рэлігійны жывапіс, пейзаж
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Брама капэлы Св. Казіміра ў віленскім кафедральным саборы, малюнак, (1912)

Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай рысавальнай школе Івана Трутнева.

У 1887—1893 працягнуў навучанне ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Б. П. Вілевальдэ. Поспехі былі адзначаны некалькімі медалямі, у тым ліку вялікі сярэбраным медалём (1893). Тры гады працаваў настаўнікам малявання ў Чарапаўцы і на Украіне.

З 1897 жыў у Вільні. Выкладаў у бясплатных класах тэхнічнага малявання і чарчэння Юзафа Мантвіла і з 1912 кіраваў класамі. Заснаваў вячэрнюю студыю малявання. Адзін з заснавальнікаў Віленскага мастацкага таварыства (1908) і ўдзельнік арганізаваных грамадствам штогадовых вясновых выставак.

Аўтар рэалістычна выкананых сцэн жыцця і побыту літоўскіх сялян, відаў Вільні, партрэтаў, інтэр'ераў віленскіх касцёлаў, рэлігійных кампазіцый. Віды Вільні пісаў алеем і акварэллю. Акрамя таго, маляваў пяром і пастэллю, займаўся рэстаўрацыяй карцін. Рэстаўраваў, у прыватнасці, карціны Шымона Чаховіча ў касцёле Св. Рафала ў Вільні (тут жа яго карціны рэлігійнай тэматыцы). Сярод творчай спадчыны скульптара — медальён з выявай Юзафа Пілсудскага для ўпрыгожвання Сената Польшчы.[2].

Акадэмічную сухасць твораў Юзэфа Балзукевіча змякчаюць рысы імпрэсіянізму.

Пахаваны на могілках Роса (Расу) у Вільні. Надмагільны помнік усталяваны ў 1925 (аўтар — брат Баляслаў Балзукевіч).

Галерэя твораў правіць

Зноскі

Спасылкі правіць