Баляслаў Балзукевіч

Баляслаў Балзукевіч (польск.: Bolesław Bałzukiewicz, літ.: Boleslovas Balzukevičius; 12 лютага 1879(1879-02-12)[1], Вільня13 лютага 1935(1935-02-13), Вільня, Віленскае ваяводства) — польскі скульптар з вядомай мастацкай дынастыі. Сын скульптара Вінцэнта Балзукевіча, брат мастакоў Юзафа і Луцыі Балзукевічаў. Прафесар віленскага Універсітэта Стэфана Баторыя (1919), загадчык кафедры скульптуры ўніверсітэта (19191935).

Баляслаў Балзукевіч
польск.: Bolesław Bałzukiewicz
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні польск.: Bolesław Bałzukiewicz
Дата нараджэння 12 лютага 1879(1879-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1935(1935-02-13) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Вінцэнты Балзукевіч
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 12 лютага 1879 года ў Вільні.

Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай малявальнай школе Івана Трутнева. У 1897—1902 гадах вучыўся ў кракаўскай Акадэміі мастацтваў, у 1902—1903 гадах працягнуў навучанне ў Парыжы. Жыў у Вільні з 1903 або з 1904 да 1907 ці 1908. У Парыжы разам з Антоніем Вівульскім адліваў помнік Грунвальдскай бітве (1910), удзельнічаў у выстаўках.

У 1919 годзе ізноў вярнуўся ў Вільню. Быў прафесарам кафедры скульптуры Універсітэта Стэфана Баторыя.

 
Магіла на могілках Роса

Памёр 13 лютага 1935 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на могілках Роса.

Творчасць

правіць

«Электра»

правіць
 
«Электра»

Адна з асноўных работ Балзукевіча — алегарычная фігура Электрычнасці на кутняй вежы будынка віленскай цеплаэлектрастанцыі (віленская ЦЭЦ) на беразе Віліі (цяпер Музей энергетыкі, вул. Рынктынас 2, Rinktinės g. 2). Скульптура «Электра» (вышыня 4 м) была ўсталявана ў 1902 годзе. Яна адлюстроўвала фігуру жанчыны з лаўровым вянком на галаве, трымаўшую ў правай руцэ электрычную лямпу; ўзнесеная левая рука абвяшчае новую светлую эру. Каля яе ног — фігура чалавека, які засланяе левай рукой вочы ад сляпучага святла.

У 1957[2] або ў 1958 годзе статуя была знятая; па сцвярджэнні гісторыка архітэктуры Вільні Владаса Дрымоты, у 1970 годзе яна была знішчана[3]. У 1994 годзе статуя была адноўлена скульптарам Пятрасам Мазурасом па старых фатаграфіях і ў 1995 годзе ўсталявана на ранейшым месцы (бронза, вышыня 4 м)[4].

Святы Яцак

правіць

У 1901[5] (па іншых звестках, у 1908 годзе) пры рэканструкцыі капліцы Святога Яцака (святы Гіяцынт) у былой гарадской заставы (цяпер на скрыжаванні вуліц Басанавічаус, Jono Basanavičiaus g., І Муйцінас, Muitinės g., адкуль пачынаюцца праспект Саванору, Savanorių prospektas, і вуліца С. Канарскё, S. Konarskio) на ажурнай псеўдабарочной вежы, трохвугольнай у плане, ранейшая здрахлелая драўляная статуя святога Яцака была заменена новай, створанай Балзукевічам. Статуя вагай 130 кг, вышынёй 2 м (па адных звестках, з бронзы[5], па іншых — з медзі[6]), адлюстроўвае святога, ўбранага ў манаскі хабіт (гарніш), з манстранцыяй у правай руцэ і з статуяй Найсвяцейшай Дзевы Марыі з немаўлём Ісусам у левай, якіх ён, паводле падання, цудоўным чынам выратаваў падчас нашэсця татараў, панясучы з сваёй царквы і прайшоўшы па воднай паверхні ракі. Такая ж скульптура Святога Яцака (з іншага матэрыялу) ўстаноўлена ў нішы бакавога фасада касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Звярынцы ў Вільні.

 
Помнік Станіславу Манюшке ў Вільні

Іншыя творы

правіць

Баляслаў Балзукевіч таксама вядомы як аўтар помніка кампазітара Станіслава Манюшкі ў скверы ля касцёла Святой Кацярыны (1922). Бюст Манюшкі ўсталяваны на пастаменце, пакінутым ад помніка Аляксандру Пушкіну з эвакуацыяй бюста рускага паэта з Вільні ў 1915.

 
Помнік Юзафу Монтвілу

У 1929 годзе, да 350-годдзя Віленскага ўніверсітэта, у нішах будынка аулы былі ўсталяваны алегарычныя фігуры Ісціны і Прыгажосці працы Баляслава Балзукевіча. Пасля Другой сусветнай вайны яны былі знішчаны[7].

Скульптар стварыў помнік вядомаму банкіру і мецэнату Юзафу Монтвілу ў скверы ля францысканскага касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі на вуліцы Троцкай (цяпер Траку; Trakų g.; архітэктар Ян Броўскі). Скульптура створана ў 1911 годзе, помнік быў усталяваны ў 1935 годзе, па іншых звестках у 1931 годзе, да дваццацігоддзя смерці Монтвіла. Помнік уяўляе сабой бронзавую фігуру Монтвіла (вышынёй 1,7 м), якая сядзіць у крэсле на гранітным пастаменце вышынёй 2,2 м[8].

Аўтар медальёнаў, рэалістычных скульптурных груп («Эмігранты», «Сіроты», «Вайна», 1905—1908), бюстаў Адама Міцкевіча, Яўхіма Лялевеля і іншых, мемарыяльных табліц Антонію Вівульскаму і іншым. Стварыў надмагільныя помнікі на магіле брата (Юзафа Балзукевіча, 1925; Яўхіма Лялевеля, 1932) на могілках Роса.

 
Надмагільны помнік Яўхіма Лялевеля

У 1933 годзе на магіле паэта, публіцыста і журналіста Чэслава Янкоўскага на могілках Роса быў усталяваны помнік па праекце Балзукевіча і Фердынанда Рушчыца ў выглядзе абеліска з урнай наверсе, барэльефных партрэтаў Янкоўскага і надпісам на лацінскай мове «Qui nunquam queivit quiescit» («Хто ніколі не быў у спакоі, супакоіўся»).

Зноскі

  1. Bolesław Bałzukiewicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. Lithuanian Energy Museum (англ.)
  3. Vladas Drėma. Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga, 1991. ISBN 5-415-00366-5. P. 377. (літ.)
  4. Vilniaus Dailės draugija 1908—1915. Parodos katalogas. Vilnius: Lietuvos dailės muziejus, 1999. ISBN 9986-669-12-X. P. 39. (літ.)
  5. а б Марганавичене, Э.-В.. История Вильнюсских предместий(недаступная спасылка). runet.lt (6 июня 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 28 июля 2008.
  6. Venclova, Tomas. Wilno. Przewodnik / Tłumaczenie Beata Piasecka. — R. Paknio leidykla, 2006. — С. 194. — 216 с. — ISBN 9986-830-47-8. (польск.)
  7. Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 70—71. (літ.)
  8. Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 265. (літ.)

Спасылкі

правіць