Чэслаў Янкоўскі
Чэслаў (Часлаў) Янкоўскі (польск.: Czesław Jankowski; 9 снежня 1857, на Ашмяншчыне — 6 кастрычніка 1929; Псеўданімы: Чэслаў; Літвін) — польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнавец.
Чэслаў Янкоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Czesław[1], Чэслаў, Ашмянчук і Літвін |
Дата нараджэння | 9 снежня 1857 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1929 (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст, палітык |
Мова твораў | польская |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЖыў у Вільні, некаторы час у Варшаве. Стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[2]. У 1906 годзе быў выбраны дэпутатам I Дзяржаўнай думы ад Віленскай губерні. Спачатку трымаўся кансерватыўна-ліберальнага кірунку краёвасці[3], актыўна падтрымліваў Канстытуцыйна-каталіцкую партыю Літвы і Беларусі. Рэдактар газеты «Kurier Litewski» (1.12.1905—1.4.1907), з 1907 рэдактар газеты «Глос польскі». На выбарах у I Думу заклікаў галасаваць толькі за дэпутатаў-«палякаў»[4]. Уваходзіў у фракцыю дэпутатаў «Краёвае кола Літвы і Русі» (ці «Дэпутацкае кола Літвы і Русі», «Тэрытарыяльнае кола», «Група дэпутатаў ад заходніх губерняў»). У аграрным пытанні выступаў супраць адчужэння нават часткі памешчыцкіх земляў. У II Дзяржаўнай Думе ўваходзіў у фракцыю «Кола канстытуцыяналістаў». Крытыкаваў польскіх нацыянал-дэмакратаў («эндэкаў»). Удзельнічаў у віленскім сходзе землеўласнікаў (1907) і стаў членам Краёвай партыі Літвы і Беларусі.
Да 1911 аддаваў перавагу ажыццяўленню «краёвай ідэі» перад уласна польскай нацыянальнай ідэяй на землях Літвы і Беларусі. Прытым Янкоўскі не лічыў Літву і Беларусь этнічна польскімі землямі[5].
З 1911 стаў прыхільнікам польскіх нацыянал-дэмакратаў («эндэкаў»), стаў варожа ставіцца да развіцця літоўскай і беларускай моў і культур у літоўска-беларускім краі, і нават іх адкрыта зневажаў, а свабоду выбару культуры для беларускага народу бачыў як свабоду далучэння да культуры польскай[6]. Выступіў з ідэяй «этнаграфічнай Польшчы» (1914). Пад нямецкай акупацыяй у час Першай сусветнай вайны выступаў за стварэнне асобнага польскага кіраўнічага органу — «Нацыянальнага польскага сената для Літвы і Беларусі».
Пісаў лірычныя вершы, літаратурныя нарысы, займаўся перакладамі. Сярод ягоных найбольш вядомых твораў: «Постаці паэтаў» (Postaci poetów, 1891), «З нататак турыста» (1892), «Па Еўропе. Карткі з падарожжа» (Po Europie. Kartki z podróży, 1893), «Арабескі» (Arabeski, 1894), «На ўзбочыне літаратуры» (1906), «З дні ў дзень» (Z dnia na dzień. 1914 Warszawa 1914—1915 Wilno; Вільня, 1923), «З чачоткавай шкатулкі» (1926). Таксама аўтар 4-томавага даследавання «Ашмянскі павет» (Powiat Oszmiański, 1896—1900); «Польскі народ і яго Бацькаўшчына» (Narod polski i jego Ojczyzna; Варшава, 1914), «Этнаграфічная Польшча» (Polska etnograficzna; Варшава, 1914); мемуараў «На працягу двух гадоў…» (W ciagu dwoch lat…, Варшава, 1908), «На вастрыі справядлівасці» (Na ostrzu sprawiedliwosci; Варшава, 1918).[крыніца?] Паводле некаторых звестак, быў аўтарам беларускамоўнай лірычнай мініяцюры «Ужо птушкі пяюць усюды», якая памылкова прыпісваецца Уладзіславу Сыракомлю.[7]
Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.
-
Этнаграфічная карта рассялення палякаў, створаная ў 1914 г. Чэславам Янкоўскім (1857—1929)
-
«Партрэт Чэслава Янкоўскага», мастак Уладзіслаў Падкавінскі, 1890 г.
-
Чэслаў Янкоўскі (сядзіць у цэнтры) і члены рэдакцыі газеты «Kurier Litewski», раней 1907 г.
-
Чэслаў Янкоўскі (стаіць унізе ў цэнтры) і члены рэдакцыі газеты «Kurier Litewski», раней 1907 г.
-
Артыкул Напалеона Роўбы «Паэт Белай Русі» аб Францішку Багушэвічу ў газеце «Kurjer Litewski» у шостую гадавіну смерці паэта, 1906 г.
-
Вокладка кнігі Z dnia na dzień («З дні ў дзень»), 1923 г.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
- ↑ Смалянчук. Палякі…, С.87.
- ↑ Смалянчук. Палякі…, С.125.
- ↑ Смалянчук. Паміж краёвасцю… С.223.
- ↑ Смалянчук. Палякі…, С.121, 150.
- ↑ Антон Францішак Брыль. Аўтарства верша “Ужо птушкі пяюць ўсюды…”: Чэслаў Янкоўскі. // «Роднае слова» 1/2019.
Літаратура
правіцьЧэслаў Янкоўскі ў Вікікрыніцах | |
Чэслаў Янкоўскі на Вікісховішчы |
- Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. / А. Ф. Смалянчук. — [Гродна] : Ратуша, 2000. — 204 с.
- Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. / Пад рэд. С. Куль-Сяльверставай. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 322 с. ISBN 985-417-345-1